Categories: Падзеі

Цяпло ад промняў сонца і сэрца маці

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў «Праменьчык» Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці. Наведвальнікі аддзялення адрасавалі сваім любым матулям самыя шчырыя, цёплыя словы падзякі, віншаванняў, пажаданняў, дарылі ім сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, спявалі задушэўныя песні.

Падрыхтаваць свята «Праменьчыку» дапамаглі іх шэфы — навучэнцы гімназіі №1 горада Дзятлава — Яўгенія Лявончык, Дар’я Ёдчык, Эвеліна Дзівульская, Дзмітрый Кулеш.

Эстафету віншаванняў пачала старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў Валянціна Юльянаўна Берднікава.

— Мы сабраліся тут, каб сказаць добрыя словы самым родным людзям. «Мама» — гэта высокае званне, няма за яго вышэй у цэлым свеце. Нашы матулі раздзяляюць з намі горыч і беды, перажываюць з-за няўдачаў, радуюцца поспехам. Таму я звяртаюся да дзяцей: будзьце ўдзячныя сваім мамам, не раньце іх душы халоднымі словамі. Матулі ўсё для вас зробяць, дадуць дарогу ў вялікае жыццё, а пасля стануць бабулямі, будуць гадаваць вашых дзяцей — сваіх унукаў. Урад нашай краіны цэніць жанчын-маці, падтрымлівае іх значнымі дапамогамі на нараджэнне дзетак. У Беларусі слова «мама» мае важкае значэнне. Я жадаю ўсім мамам і бабулям, каб дзеці любілі іх і радавалі цёплымі словамі, добрымі ўчынкамі.

Да пажаданняў далучылася старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства інвалідаў па зроку» Святлана Пятроўна Крэйдзіч, пажадала матулям шчасця і радасці, сонечнага настрою на кожны дзень.

Музычныя падарункі для мамаў падрыхтавалі і самі наведвальнікі аддзялення «Праменьчык». Алег Бяляк праспяваў песню «Толькі мама». Аляксандр Калодка разам з Ульянай Лукашэня і Таццянай Уласевіч станцавалі «Выпадковае знаёмства», якое ў свой час прынесла «Праменьчыку» перамогу на «Славянскім базары-2012» у Віцебску. Таксама Аляксандр весяліў гасцей у ролі Веркі Сярдзючкі. Віталь Крэйдзіч падарыў мамам песню «Караблі», пасля якой зазначыў: «Каб не нашы матулі, не было б нашых поспехаў і нават жыцця».
Гімназісты чыталі вершы, спявалі песні, Дзмітрый Кулеш сыграў на гітары музычную кампазіцыю, а Дар’я Ёдчык паказала лёгкаатлетычны нумар з абручамі.


Святочную праграму прадоўжылі конкурс на лепшы камплімент для мамы, віншаванне наведвальніц аддзялення, якія самі з’яўляюцца мамамі, віншаванне імяніннікаў.

Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі яшчэ доўга сядзелі за чаем, дзяліліся прыемнымі навінамі і ўражаннямі ад свята.
І. КАЎКЕЛЬ

Фота П. АДАМЧУКА

administrator

Recent Posts

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

19 секунд ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

3 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

6 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

6 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

6 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

6 часов ago