Categories: Улада

ЦВК плануе праверыць подпісы ў падтрымку патэнцыяльных кандыдатаў да 1 верасня

ЦВК Беларусі плануе праверыць подпісы ў падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў у прэзідэнты да 1 верасня, паведаміла сёння кіраўнік Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына ў праграме «Актуальны мікрафон» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Падлічаць подпісы праз 10 дзён — я думаю, да першага верасня. Плануем зарэгістраваць кандыдатаў 10 верасня, гэта значыць з 11 верасня пачнецца паўнацэнны перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды», — сказала Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, патэнцыяльным кандыдатам трэба ўжо цяпер рыхтаваць свае перадвыбарныя праграмы, пісаць тэксты, якія яны павінны ў даволі кароткія тэрміны здаць у газеты для апублікавання, а таксама рыхтавацца да перадвыбарнага выступлення, каб яно было яркім і цікавым.

Пры гэтым Лідзія Ярмошына нагадала, што афіцыйна да 11 верасня сустракацца з выбаршчыкамі патэнцыяльныя кандыдаты не могуць і памяшканні ім да пачатку агітацыі прадастаўляцца не будуць. «Але цяпер інтэрнэт дае такія магчымасці для правядзення агітацыі, што кандыдаты, актыўныя ў сацыяльных сетках, не прападуць і не згубяцца за гэты перыяд, а наадварот — узмоцняць і ўмацуюць свае пазіцыі», — лічыць яна.

У ЦВК, паводле яе слоў, часам паступалі скаргі наконт таго, чаму ў час збору подпісаў, яшчэ да пачатку перадвыбарнай агітацыі, вісяць партрэты патэнцыяльных кандыдатаў, прапісаны нейкі перадвыбарны лозунг і г.д. «Подпісы сабраць без рэкламы немагчыма. Таму тое, што віселі партрэты і выказваліся нейкія агульныя ідэі, падаваліся дакументы, якія характарызуюць асобу патэнцыяльнага кандыдата, гэта нармальна», — запэўніла старшыня ЦВК.

administrator

Recent Posts

Праект “Магія чытання” стаў прызёрам міжнароднага конкурсу

Гавораць, што сапраўдны тэатр пачынаецца з вешалкі. Але бібліятэчны тэатр кніжных прадстаўленняў “Магія чытання” Дзятлаўскай…

6 часов ago

З пылу з жару – да самага сэрца, або Як Дзятлаўшчына частавала дранікамі на Воранаўшчыне

22 жніўня гасцінны  гарпасёлак Воранава ператварыўся ў сапраўдную кулінарную сталіцу Гродзеншчыны – тут грымеў і…

6 часов ago

Открытие охоты на бобра и выдру

С 1 сентября открывается охота на бобра и выдру, которая продлится до 31 марта 2027…

7 часов ago

Дзень Войневіцкага сельскага савета

Мерапрыемства з парадкам дня “Аб рабоце Войневіцкага сельскага выканаўчага камітэта і сельскага Савета дэпутатаў па…

7 часов ago

Безопасность детей – ответственность взрослых!

В минувшем году в Гродненской области зарегистрировано 11 пожаров из-за детской шалости с огнем. С…

8 часов ago

ПРО:Безопасность. Прибор, дающий шанс жить

О существовании автономных пожарных извещателей сегодня знает каждый. Необходимость их установки уже давно не вызывает…

8 часов ago