На плошчы 17 Верасня пад акампанемент Наваельнянскага зводнага духавога аркестра пачалося ўрачыстае адкрыццё свята «Дзятлава ў сэрцы маім».
На сцэне разгарнулася сапраўднае прадстаўленне. У XXI стагоддзе прыбылі Вялікі князь літоўскі і яго світа, каб павіншаваць Дзятлава са значным юбілеем.
Вядучыя ўрачыстага мерапрыемства ўзгадалі гістарычныя падзеі, звязаныя з нашым горадам, таксама агучылі імёны знакамітых дзятлаўчан.
У горада-юбіляра шмат поспехаў, і гэта ўсё — дасягненні людзей, якія ўносілі і ўносяць уклад у развіццё сваёй Дзятлаўшчыны: і ветэраны, якія прайшлі суровыя ваенныя гады, і тыя, хто прымаў актыўны ўдзел у адраджэнні і развіцці сельскай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі, культуры, прамысловасці, будаўніцтва.
Са словамі віншаванняў да жыхароў і гасцей раёна звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік.
Рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта была заснавана Кніга Славы Дзятлаўскага раёна. У яе заносяцца імёны лепшых прадстаўнікоў Дзятлаўшчыны, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё горада і раёна.
Ганаровае права вынесці Кнігу Славы прадаставілі Яўгеніі Лявончык, пераможцы абласнога этапу Рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве і абласной даследчай канферэнцыі , і Аляксею Пацыновічу, пераможцы і прызёру абласных конкурсаў і фіналісту міжнароднага конкурсу інавацыйна-даследчай дзейнасці.
Аляксандр Дубовік уручыў пасведчанні аб занясенні ў Кнігу Славы Дзятлаўскага раёна Веры Сёмухе і Іосіфу Лайло (пасмяротна).
На працягу мерапрыемства для гледачоў выступалі артысты раёна і Гродзенскай вобласці.
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…