Categories: Падзеі

Тэма тыдня: Сумеснае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017»

Сумеснае стратэгічнае вучэнне ўзброеных сіл Беларусі і Расіі «Захад-2017» прайшло 14-20 верасня. На тэрыторыі Беларусі былі задзейнічаны палігоны Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі, два палігоны ВПС і войскаў ППА — Ружанскі і Даманаўскі, а таксама два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці — Дрэтунь і Глыбокае. У Расіі яно праходзіла на палігонах Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі ў Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях.

Пры вызначэнні задумы вучэння «Захад-2017» улічваліся сучасныя падыходы да прымянення войскаў (сіл) на аснове вопыту сучасных узброеных канфліктаў. У аснову задумы пакладзены варыянт узнікнення крызіснай сітуацыі і нарастання канфлікту, звязаны з узрастаннем актыўнасці незаконных узброеных фарміраванняў, міжнародных сепаратысцкіх і тэрарыстычных арганізацый, якія маюць знешнюю падтрымку. Пры гэтым проціборствуючыя бакі ўмоўна размешчаны ў межах рэальных граніц Беларусі: з аднаго боку — «Паўночныя», якія ўключаюць Саюзную дзяржаву, з другога — «Заходнія» — кааліцыя зацікаўленых дзяржаў.

Колькасць асабовага складу, што ўдзельнічае ў вучэнні, склала каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых. Пры гэтым у Беларусі будзе задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі — крыху больш за 7 тыс., Расіі — каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку амаль 140 танкаў. Выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў. «Захад-2017» прайшоў у два этапы. Першы доўжыўся трое сутак. У час яго была завершана падрыхтоўка войскаў да баявога прымянення па ізаляцыі раёнаў дзеянняў незаконных узброеных фарміраванняў і дыверсійна-разведвальных груп праціўніка, праведзена нарошчванне групоўкі ВПС і войскаў ППА для прыкрыцця важных дзяржаўных і ваенных аб’ектаў. На другім этапе вучэння  адпрацаваны пытанні кіравання войскамі ў ходзе вядзення ваенных дзеянняў пры адбіцці агрэсіі супраць Саюзнай дзяржавы, арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння ва ўмовах хутказменлівай абстаноўкі.

Беларусь запрасіла для назірання за вучэннем прадстаўнікоў міжнародных арганізацый: ААН, АБСЕ, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, СНД, АДКБ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, а таксама ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры пасольствах сваіх краін у Беларусі — усяго больш за 80 чалавек. На вучэнне прыбылі ваенныя наглядальнікі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі.

Ход вучэння шырока асвятляецца ў СМІ. Вялікую зацікаўленасць у асвятленні вучэнняў выказалі замежныя медыя. У адрас беларускага боку паступіла беспрэцэдэнтная колькасць зваротаў з просьбай аб акрэдытацыі — каля 270. Заяўкі атрыманы ад інфармагенцтваў, выданняў і тэлеканалаў з усіх краін-суседзяў, а таксама Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Канады, Нідэрландаў, Нарвегіі, ЗША, Турцыі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі. Вучэнне  асвятляюць таксама журналісты з Катара, Рэспублікі Карэя, Японіі.

БелТА

administrator

Recent Posts

З рэдакцыйнай пошты. Калі льецца душэўная песня, вёска яшчэ жыве

Стала ўжо добрай традыцыяй праводзіць у вёсцы Зарой розныя культурна-масавыя мерапрыемствы. Не выключэннем стаў і…

4 часа ago

Белорус Евгений Коваленок завоевал бронзу чемпионата Европы по параплаванию

Белорус Евгений Коваленок стал бронзовым призером чемпионата Европы по плаванию среди спортсменов с ограниченными возможностями,…

5 часов ago

Пытанне – адказ. Дзе атрымаць дублікат пасведчання?

Пытанне:я страціла пасведчанне аб праве на спадчыну па законе, атрыманае ў натарыяльнай канторы. Цяпер хачу…

6 часов ago

Дэпутацкія клопаты. Дыяменты ў турыстычнай скарбніцы Гродзеншчыны

Урадам Рэспублікі Беларусь была прынята Дзяржаўная праграма “Турызм” на 2026-2030 гады. Адной з ключавых яе…

7 часов ago

Александр Лукашенко предложил компаниям Владимира Потанина более тесное сотрудничество с Беларусью

Глава белорусского государства Александр Лукашенко на встрече в Минске предложил российскому бизнесмену Владимиру Потанину, руководителю…

9 часов ago

Асабістае меркаванне. Усе мы – адзін народ

17 верасня наша краіна будзе адзначаць Дзень народнага адзінства. Што для дзятлаўчан значыць гэтае свята…

10 часов ago