Дамінантнай тэмай нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на Парыжскай кніжнай выстаўцы, што праходзіць з 24 па 27 сакавіка, стала 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

Наведвальнікам выстаўкі прадстаўлены шэраг выданняў, выдадзеных да гэтай знакавай даты: «Франциск Скорина — человек мира», «Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка», «Шляхамі Францыска Скарыны», «Францыск Скарына. Маем найбольшае самі», «Асветнікі Беларусі. Ефрасіння Полацкая. Кірыла Тураўскі. Францыск Скарына», дзіцячая энцыклапедыя «Францыск Скарына» ў трох кнігах «Чалавек-энцыклапедыя», «Чалавек свету», «Чалавек-легенда» і многія іншыя. Прэзентавана факсімільнае 20-томнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны».

Дэлегацыя беларускіх кнігавыдаўцоў не толькі прэзентуе новыя кнігі наведвальнікам Парыжскай кніжнай выстаўкі, але і перадасць выданні Інстытуту ўсходніх моў і культуры. Бязвыплатная перадача беларускіх кніг з’яўляецца адным з мерапрыемстваў падпраграмы «Беларусы ў свеце» дзяржпраграмы «Культура Беларусі».

БелТА.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
В Беларуси намолотили 8,4 млн тонн зерна
Аляксандр Саладуха выступіць у Дзятлаве з новым альбомам
Ход сельхозработ (инфографика)

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации