Пытанне аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва пастаянна знаходзіцца ў цэнтры ўвагі органаў дзяржаўнага кіравання ўсіх узроўняў. Аднак кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, якія праводзяцца Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, сведчаць, што меры, якія прымаюцца службовымі асобамі і суб’ектамі гаспадарання па навядзенні парадку, недастатковыя.
У час праверкі дзейнасці міні-рынкаў горада Гродна ў чэрвені 2015 года ўстаноўлена, што ў суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ажыццяўляюць рознічны гандаль агароднінай і садавіной, у тым ліку клубніцамі, на гандлёвых месцах адсутнічалі дакументы аб якасці і бяспецы прадукцыі.
З мэтай выяўлення і прадухілення парушэнняў, якія тычацца якасці і бяспекі прадукцыі, што рэалізуецца на рынках горада Гродна і Гродзенскай вобласці, у Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці з 20 па 24 чэрвеня 2016 года будуць працаваць тэлефоны “Гарачай лініі” ў горадзе Гродне (8-0152) 79-88-12 і 79-88-13, па якіх вы можаце звярнуцца з пытаннямі і інфармаваць аб выпадках парушэння заканадаўства.
А. ДАРОЖКА,
намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…
Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…