Тарыфы на электраэнергію ў Беларусі пасля запуску атамнай электрастанцыі знізяцца, паведаміў начальнік упраўлення энергаэфектыўнасці, экалогіі і навукі Міністэрства энергетыкі Сяргей Грэбень.
“З уводам АЭС сабекошт электраэнергіі будзе ніжэйшы і тарыфы на электраэнергію для спажыўцоў у Беларусі знізяцца. Цяпер прапрацоўваецца, у якім памеры будзе зніжэнне”, – сказаў Сяргей Грэбень.
Міністэрства энергетыкі таксама вызначае новыя падыходы, каб стымуляваць выкарыстанне электраэнергіі ў вялікіх аб’ёмах. “Гэта, вядома, не толькі электратранспарт. Мы прапрацоўваем усе напрамкі для максімальнага выкарыстання электрычнай энергіі”, – адзначыў ён.
Адказваючы на пытанне аб падрыхтоўцы праекта закона “Аб электраэнергетыцы”, Сяргей Грэбень расказаў, што дакумент дапрацоўваецца з улікам заўваг, якія паступілі. “Канчатковага варыянта пакуль няма. Закон дапрацоўваецца, але ў яго будуць уносіцца непрынцыповыя змяненні”, – растлумачыў ён. Адна з мэт прыняцця закона – падрыхтоўка электраэнергетычнай галіны Беларусі да работы ва ўмовах агульнага энергарынку ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации