У Дзятлаве прайшоў конкурс азеляняльнікаў «Кветкавыя фарбы»

7 жніўня у Дзятлаве прайшоў абласны агляд-конкурс прафесійнага майстэрства сярод работнікаў  зялёнага будаўніцтва «Кветкавыя фарбы», прымеркаваны да абласных «Дажынак»-2015. На ўдзел у ім падалі заяўкі 17 каманд жыллёва-камунальных гаспадарак вобласці, якія займаюцца азеляненнем.   [poll id=»2″]   Па выніках двух этапаў конкурсу шэраг прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі былі адзначаны спецыяльнымі ўзнагародамі. Так, Дзятлаўскае РУП ЖКГ стала ўладальнікам […]

Продолжить чтение

Пад знакам “Дажынак”

Сёлетняе свята будаўнікоў яго галоўныя віноўнікі сустракаюць у напружанай працы – на Дзятлаўшчыне доўжыцца падрыхтоўка да абласных “Дажынак”-2015. Пра ход перадсвяточнага будаўніцтва і рэканструкцыі аб’ектаў, а таксама бліжэйшыя планы па пераўвасабленні райцэнтра карэспандэнтцы газеты “Перамога” распавёў начальнік ўпраўлення капітальнага будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама Сяргей Шымчык. — Згодна з праграмай, зацверджанай старшынёй Гродзенскага аблвыканкама, 15 аб’ектаў будаўніцтва […]

Продолжить чтение

Бяспека збожжасушыльных комплексаў

У перыяд уборачнай кампаніі вельмі актуальным становіцца пытанне бяспекі пры эксплуатацыі збожжасушыльных комплексаў. І гэта ў значнай ступені звязана з тым, што для работы КЗС выкарыстоўваецца блакітнае паліва — газ, які пры ўзаемадзеянні з паветрам утварае выбуханебяспечную сумесь. Збожжасушыльныя комплексы павялічваюць тэрміны захоўвання збожжа, зніжаюць яго страты, дазваляюць забяспечыць у самы кароткі тэрмін закладку збожжа […]

Продолжить чтение

Лепшая прафсаюзная арганізацыя вобласці

Пераможцам у аглядзе-конкурсе на лепшую прафсаюзную арганізацыю Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу за 2014 год прызнана Дзятлаўская раённая арганізацыя. Сведчаннем таму – дыплом за подпісам старшыні абкама прафсаюза работнікаў АПК І. Алізаровіча. Акрамя таго, старшыні Дзятлаўскага райкама прафсаюза работнікаў АПК У. Казаку і галоўнаму бухгалтару І. Журскай, пераможцам у аглядзе-конкурсе на лепшую раённую […]

Продолжить чтение

Калі вучыць дзіця беларускай мове?

Родная беларуская мова, на якой свабодна размаўлялі нашы бабулі і дзядулі, якую праз аднаго з большага ведаем мы самі, на жаль, можа стаць для нашых дзяцей як замежная. Што рабіць, каб гэтага не здарылася, і калі пачынаць прывіваць дзіцяці беларускую мову, культуру і традыцыі? Тым бацькам, якія яшчэ шукаюць адказ на гэта пытанне, вызначыцца дапамагаюць […]

Продолжить чтение

Весткі з Парэцкага сельсавета

ЛІКВІДАВАЛІ НАСТУПСТВЫ НЕПАГАДЗІ У Парэцкім сельскім савеце непагадзь і моцны вецер нарабілі шкоды. Сумеснымі намаганнямі работнікі зялёнага будаўніцтва Парэцкага сельвыканкама і Дзям’янаўскага лясніцтва аператыўна ліквідавалі наступствы стыхіі . Навялі парадак у вёсцы Хвінявічы, дзе вецер пашкодзіў яблыню і бярозу. Пазней ад старастаў вёсак пачалі паступаць паведамленні аб завалах. Пакуль работнікі Дзям’янаўскага лясніцтва прыбіралі паваленыя дрэвы […]

Продолжить чтение

Абмалот ячменю

Асноваю зерняфуражу ў сельгаспрадпрыемствах раёна з’яўляецца ячмень. Сёлета ячмень трэба абмалаціць на 5 098 гектарах. На 4 жніўня абмалочана  2363 гектараў, сабрана 9083 тон зерня. На жніве ў СВК “Жукоўшчына” працуюць пяць камбайнавых экіпажаў – Міхаіл Бычко і Ілья Мясаед, Аляксандр Аўцынаў і Дзмітрый Кашко, Уладзімір Паўлоўскі і Уладзімір Патранчук, Валерый Орсік і Алег Памбухчан, Вячаслаў […]

Продолжить чтение

«Святло веры хрысціянскай»

Выстава пад такой назвай пачала працаваць у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі 28 ліпеня. Адкрыццё выставы прайшло ў рамках мерапрыемстваў да 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра. Аб гэтай гістарычнай постаці падрабязна расказаў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй Мікалай Пінчук. Ён правёў  невялікую экскурсію па экспазіцыях выставы. Значную частку ў ёй займаюць іконы — канца 18 стагоддзя, […]

Продолжить чтение

Аб рэалізацыі праграмы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2009 — 2014 гады

Мэтай Праграмы развіцця сістэмы дашкольнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2009 — 2014 гады з’яўлялася забеспячэнне даступнай і якаснай дашкольнай адукацыі ў адпаведнасці з сацыяльным заказам грамадства і дзяржавы.  Для дасягнення названай мэты неабходна было аптымізаваць сетку дашкольных установаў, сфарміраваць адаптыўную здароўезберагальную сістэму іх функцыянавання, павысіць сацыяльны статус працаўнікоў сістэмы дашкольнай адукацыі. І што на […]

Продолжить чтение