У святочныя хрышчэнскія дні Дзятлаўскі філіял ААТ “Молочный Мир” наведалі благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі, настаяцель сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай горада Дзятлава іерэй Іаан Кісель і настаяцель парафіі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз Здзіслаў Пікула.

Айцец Іаан расказаў, што Хрышчэнне Гасподняе – адно з вялікіх святаў. Яно ўстаноўлена ў памяць аб хрышчэнні Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан. Хрысціяне вераць, што ў гэты час вада набывае гаючыя ўласцівасці, якія захоўвае на працягу года. Яе даюць піць цяжкахворым, ёю асвячаюць храмы і дамы.

Святары асвяцілі прадпрыемства. Пасля асвячэння завода кожны работнік атрымаў хрышчэнскую ваду.

Наталля ЗУБКО,
спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Дзятлаўскага філіяла ААТ “Молочный Мир”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Похожие публикации