Categories: Падзеі

«Сырная страна» парадуе спажыўцоў

24 снежня на ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” быў запушчаны ў эксплуатацыю новы цэх па вытворчасці мяккіх сыроў тыпу «Рыкота» па італьянскіх тэхналогіях.

З гэтай нагоды прадпрыемства наведалі ганаровыя госці: старшыня Гродзенскага аблвыканкама У. Краўцоў, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. Паўлоўскі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Л. Ермантовіч, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. Крахмальчык, начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама А. Сангін, генеральны дырэктар абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблсельбуд” Г. Залога, прадстаўнікі раённай улады. Іх сустракалі дырэктар і калектыў прадпрыемства.

У новым цэху першым слова ўзяў старшыня Гродзенскага аблвыканкама У. Краўцоў. Ён зазначыў, што на Гродзеншчыне распрацавана праграма па пашырэнні перапрацоўкі мяса і малака па новых сучасных тэхналогіях. А таму адкрыццё вытворчага цэха – знакавая падзея 2014 года. Губернатар выказаў спадзяванне, што прадукцыя цэха будзе канкурэнтаздольнай і забяспечыць патрэбы не толькі жыхароў Гродзеншчыны і нашай краіны, а і будзе пастаўляцца на экспарт за цвёрдую валюту, на што арыентуе айчынных вытворцаў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь.

Уладзімір Васільевіч падзякаваў калектыву завода і ўсім, хто прымаў удзел у будаўніцтве цэха, за плённую працу. Таксама ён заклікаў сельгасвытворцаў Дзятлаўшчыны працаваць больш вынікова, каб заводу хапала якаснага малака для перапрацоўкі. Карыстаючыся магчымасцю, старшыня аблвыканкама павіншаваў прысутных з навагоднімі і каляднымі святамі.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама І. Крахмальчык расказаў, што на Дзятлаўшчыне за мінулы тыдзень адкрыты тры сацыяльныя аб’екты, а цяпер адкрываецца і вытворчы для глыбокай перапрацоўкі малака і сыроваткі. З пастаўленымі задачамі ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод” паспяхова спраўляецца, і 85% прадукцыі прадпрыемства ідзе на экспарт.

Эстафету віншаванняў і пажаданняў пераняў генеральны дырэктар абласнога ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблсельбуд” Г. Залога, які ўручыў сімвалічны ключ ад новага цэха дырэктару завода А. Дубовіку, а Аляксандр Міхайлавіч у сваю чаргу перадаў ключ старшыні Гродзенскага аблвыканкама і падзякаваў за падтрымку.

Традыцыйную чырвоную стужку перарэзалі У. Краўцоў, І. Крахмальчык, А. Дубовік, Г. Залога.

Затым дырэктар завода А. Дубовік запрасіў гасцей на экскурсію па новым цэху, у час якой расказаў аб магчымасцях новай вытворчай лініі магутнасцю сем тон прадукцыі ў суткі. Госці даведаліся, што ў склад сыроў “Рыкота” ўваходзіць падсырная сыроватка. Па харчовых якасцях «Рыкоту» можна аднесці да дыетычных прадуктаў, паколькі тут пераважна прысутнічаюць сыроватачныя бялкі і малочныя цукры, якія лёгка засвойваюцца арганізмам. Выпрацоўка сыру адбываецца за кошт тэрмакіслотнай каагуляцыі: калі сыроватка награваецца да 85 градусаў, у яе дадаюць раствор лімоннай кіслаты для асаджэння сыроватачных бялкоў. Такім чынам адбываецца глыбокая перапрацоўка малака.

Тут наладжана і вытворчасць мяккага сыру “Капрэзе” таксама на аснове сыроваткі. На новай лініі можна вырабляць і тварог. Пастаўшчык абсталявання – польская кампанія “Обрам”. У камплекце абсталявання ёсць аўтамат па нарэзцы сыру на слайсы, што дае магчымасць наразаць і запакоўваць не толькі “Капрэзе”, але і вядомыя пакупнікам сычужныя сыры.

З уводам у эксплуатацыю новага цэха “Сырная страна” значна пашырыла асартымент вырабляемай прадукцыі: акрамя “Рыкоты” і “Капрэзе”, будуць выпускацца дэсерты тварожныя фруктовыя пастэрызаваныя “Таптышка” (з ананасам, чарніцамі-мюслі, клубніцамі-мюслі, вішняй, “экзотык”) і дэсерты тварожныя пастэрызаваныя з напаўняльнікам “Для сластён” (з макам, курагой, разынкамі, какавай).

Завяршылася мерапрыемства дэгустацыяй прадукцыі ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. Кожны госць атрымаў невялікі навагодні падарунак ад “Сырной страны”.

І. КАЎКЕЛЬ

administrator

Recent Posts

Ведае ўчастковы. Званок з незнаёмага нумара? Пакладзіце трубку

Пытанне: мне патэлефанавалі і прапанавалі задэклараваць грашовыя сродкі. Мяркую, што гэта махляры. Як паводзіць сябе…

3 часа ago

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

16 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

17 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

18 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

18 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

18 часов ago