Сям’я Урбанаў: “Вельмі важна адчуваць падтрымку дзяржавы”

У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў Гродне прайшоў урачысты прыём старшыні аблвыканкама Уладзіміра Караніка для бацькоў Прынёмання.

Запрашэнні на ўрачыстасць атрымалі 19 сем’яў з розных раёнаў Гродзеншчыны – гэта шматдзетныя маці, пераможцы сямейных конкурсаў, бацькі, чые дзеці дасягнулі значных поспехаў у розных сферах – навуцы, мастацтве, спорце, працоўнай дзейнасці.

Сярод удзельнікаў прыёму губернатара былі нашы землякі – сям’я Урбанаў. Святлана Уладзіміраўна працуе настаўніцай у сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча, разам са сваімі вучнямі неаднаразова станавілася пераможцай конкурсаў даследчых і творчых работ, Алег Віктаравіч – вадзіцель. Урбаны гадуюць дваіх дзяцей. Імя іх старэйшага сына Яраслава, які вучыцца ў 11 класе, занесена ў спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў. Дачка Улада – дзевяцікласніца, яна спартсменка, пераможца літаратурных конкурсаў рознага ўзроўню.

Урбаны падзяліліся ўражаннямі ад урачыстасці:

– Прызнацца, не чакалі такога маштабнага прыёму. Для нас была падрыхтавана цікавая канцэртная праграма, святочны стол, у фармаце фотапрэзентацый аб кожнай сям’і адбылося знаёмства. Вельмі рады, што трапілі на свята, мяркуем, што “пропускам” на яго сталі заслугі нашых дзяцей, у першую чаргу Яраслава, якім вельмі ганарымся. Шчыра ўдзячны Уладзіміру Караніку, паколькі сёння вельмі важна адчуваць падтрымку дзяржавы не толькі для шматдзетных сем’яў, але і тых, дзе гадуюцца паспяховыя дзеці, разумець падтрымку інстытута сям’і. Мы не шматдзетныя, і для нас гэта была ўнікальная магчымасць. Прыемна было пабачыць шчаслівыя сем’і Гродзеншчыны: на прыёме былі залатыя юбіляры, якія пранеслі сваё каханне і сямейны саюз праз многія дзесяцігоддзі і натхняюць іншых сваім ладам жыцця. Мы пазнаёміліся і з сямейнымі дынастыямі педагогаў, дактароў, прадстаўнікоў іншых прафесій. Сустрэча сапраўды атрымалася вельмі цёплай, панавала ўтульная камерная атмасфера, дзе ў нефармальнай абстаноўцы была магчымасць пагутарыць з прадстаўнікамі ўлады, адчуць падтрымку дзяржавы. Свята пакінула толькі станоўчыя эмоцыі, мы абмяняліся нумарамі тэлефонаў, віншаваннямі.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі ўдзельнікаў урачыстасці

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

19 часов ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

20 часов ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

20 часов ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

21 час ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

22 часа ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago