Сям’я + Школа – часцінка космасу

У сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча прайшоў ужо традыцыйны для гэтай навучальнай установы школьны фестываль “Зорная планета”, які сёлета быў прымеркаваны да Дня сям’і.

У час святочнага мерапрыемства, што сабрала поўную залу педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў, падвялі вынікі дасягненняў школьнікаў, якія праявілі сябе ў гэтым навучальным годзе ў вучобе, працы, спорце і творчасці. Узнагароды атрымалі больш за дзвесце чалавек.

– Наш фестываль – гэта выступленні маладых, крэатыўных, таленавітых. Яны – новае пакаленне, якое жыве ў 21 стагоддзі, праслаўляе наш любы край, – адзначылі вядучыя.

Прысутных павітаў дырэктар установы Іван Кібінь:

– Мы пачалі гэту традыцыю і будзем працягваць і надалей ушаноўваць нашых дзяцей, якія на працягу ўсяго навучальнага года ўдзельнічаюць у алімпіядах, конкурсах, спартыўных спаборніцтвах – там, дзе можна было паказаць сябе. Лічу, што дзіця ўнікальнае само па сабе, і наша задача – падказаць яму, накіраваць, каб яно раскрылася. Школа – гэта тэрыторыя, дзе можна рэалізаваць сябе, і тут любога заўважаць. Таму сёння мы дорым ім усім апладысменты.

Першая намінацыя для ўзнагароджання не выпадкова называлася “Запалі сваю зорку”. Падняцца на сваю вяршыню, пакарыць свой Зорны Алімп змаглі тыя, хто прынёс славу ўстанове адукацыі, робіць школьнае жыццё цікавым, крэатыўным, незабыўным. Гэта навучэнцы, якія дасягнулі высокіх вынікаў у школьным туры прадметных алімпіяд.

Заслужаныя ўзнагароды атрымалі дзеці з творчымі здольнасцямі, якія паўдзельнічалі ў конкурсе “Чалавек будучага” ў намінацыях “Верш”, “Казка”, “Апавяданне”, “Эсэ”, “Сачыненне”. У сваіх работах яны разважалі над пытаннем, якімі будуць нашы нашчадкі.

Завочную вандроўку ў будучыню таксама здзейснілі хлопчыкі і дзяўчынкі – удзельнікі конкурсу насценгазет “Формула будучага” і фотаконкурсу “Сям’я + Школа – часцінка космасу”.

Вучні, якія дасягнулі спартыўных поспехаў, устанавілі асабістыя і камандныя рэкорды, абаранялі гонар школы і раёна на спаборніцтвах, атрымалі граматы ў намінацыі “Спартыўныя надзеі”.

Шмат узнагарод чакала самых галасістых вучняў і таленавітых музыкантаў у намінацыі “Напоўнім музыкай сэрцы”. На працягу года на перамогі ў конкурсах іх натхняў музычны кіраўнік Валянцін Палухін.

Усіх гэтых поспехаў дзяцей не было б без дапамогі бацькоў, якія даюць сваім дочкам і сынам веру ў сябе і свае мары. Таму за вялікі ўклад у выхаванне і падтрымку ў дасягненні высокіх вынікаў сваіх дзяцей падзячнымі лістамі былі ўзнагароджаны і бацькі.

На працягу мерапрыемства школьнікі радавалі гледачоў вершамі, песнямі, інструментальнымі нумарамі.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#образование #нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

6 часов ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

8 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

8 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

13 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

13 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

13 часов ago