Цудоўная нагода сабрала жыхароў і гасцей вёскі Азяраны – яны адзначалі свята сваёй малой радзімы.

Як кажуць, без мінулага няма і будучыні, таму ўзгадалі ў гэты дзень гісторыю Азяранаў, якая аказалася цікавай і багатай.

Вёска была заснавана пасля адмены прыгоннага права, дзесьці ў 1861 годзе. Мясцовыя жыхары жылі каля возера, адсюль пайшла і назва – Азяраны. Калісьці вёска была вельмі шматлюднай, тут працавала свая школа, ФАП, клуб, бібліятэка, пошта, магазін, ветэрынарны ўчастак. Першы калгас быў арганізаваны ў 1949 годзе, меўся і свой сельсавет. Яшчэ ў 1996 годзе ў Азяранах было 115 гаспадарак і 191 жыхар. На жаль, сёння ў вёсцыўжо не так гаманліва, засталося толькі 11 жылых дамоў і 17 жыхароў. Аднак шчырыя і спагадлівыя людзі жывуць тут, стараюцца не сумаваць і жыць дружна.

Старшыня Дварэцкага сельскага савета Канстанцін Вінцукевіч павітаў усіх прысутных, выказаў найлепшыя пажаданні. Сваімі самабытнымі вершамі парадавала землякоў мясцовая паэтка Ала Сёмуха.

Павагу выказалі тым, хто мае самы багаты жыццёвы вопыт і мудрасць. Дарэчы, старэйшай жыхарцы вёскі Яўгеніі Сіневіч сёлета споўнілася 93 гады, а пяцігадовы Аляксандр Дзяніс з’яўляецца самым юным азяранцам. Усім ім пажадалі моцнага здароўя, бадзёрасці, сонечнага настрою.

Успомнілі ў гэты дзень і ўшанавалі хвілінай маўчання землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Які ж святочны настрой без музычных падарункаў? Не проста слухалі, але і падпявалі вядомыя і любімыя песні, якія выконвалі для гасцей Таццяна Загорцава, Вера і Андрэй Добышы, Аляксандр Карповіч, Анастасія Клімец, Аляксандр Саалятэ, Галіна Сушко.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Похожие публикации