Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Напярэдадні 23 лютага на Дзятлаўшчыне ладзіліся святочныя мерапрыемствы да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

У іх прыняло ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, сілавых структур, працоўных калектываў.

Дзятлаўчане ўшанавалі памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне воінаў Айчыны, усклалі кветкі да помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.

Свята прадоўжылася канцэртнай праграмай у Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава, якую падрыхтавалі творчыя калектывы і артыстаў раёна.

Павіншаваў землякоў са святам ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец:

– 23 лютага ў Беларусі адзначаецца вялікае свята, калі мы ўшаноўваем абаронцаў нашай Радзімы удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў ваеннай службы, тых, хто прайшоў дарогамі Афганістана і хто сёння ў радах беларускай арміі выконвае воінскі і грамадзянскі абавязак. У нашай краіне гэта свята многія дзесяцігоддзі адзначаецца як усенароднае. Абарона Айчыны ва ўсе часы была і будзе справай гонару, доблесці і геройства. Ад усёй душы віншую вас. Поспехаў вам, шчасця, мірнага неба, дабра.

Музычныя падарункі для гледачоў падрыхтавалі  калектывы і сольныя выканаўцы раёна – Іван Кашко з сынам Яўгенам, Алёна Гузавец, Ганна Харлінская, Ала Чарняўская, Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Анастасія Голуб, Таццяна Дудкіна, Андрэй Добыш, Марына Варган, група “Бархат”, танцавальны калектыў “Кропелькі” раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Артысты адрасавалі мужчынам Дзятлаўшчыны пажаданні мірнага неба, бадзёрасці духу, моцнага здароўя і ўдачы ва ўсіх справах.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации