2 красавіка ў раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці адбыўся святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі.

Яго гасцямі сталі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, працоўных калектываў, навучэнцы школ горада Дзятлава, а таксама ўсе дзятлаўчане, нераўнадушныя да нашай гісторыі і культуры.



Вядучыя ўзгадалі гісторыю садружнасці дзвюх дзяржаў, а менавіта тое, калі ў гэты ж дзень 1996 года прэзідэнтамі краін быў падпісаны дагавор “Аб утварэнні саюза Расіі і Беларусі”.

У гэты адметны дзень гучалі цёплыя словы і душэўныя песні. Іх дзятлаўчанам дарылі прафесійныя і самадзейныя артысты, творчыя калектывы раёна.

























Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашалепшае #нашелучшее