Выстава пад такой назвай пачала працаваць у Дзятлаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі 28 ліпеня.
Адкрыццё выставы прайшло ў рамках мерапрыемстваў да 1000-годдзя спачыну святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра.

Photo 020

Аб гэтай гістарычнай постаці падрабязна расказаў Благачынны цэркваў Дзятлаўскай акругі протаіерэй Мікалай Пінчук. Ён правёў  невялікую экскурсію па экспазіцыях выставы. Значную частку ў ёй займаюць іконы — канца 18 стагоддзя, а таксама сучасныя. У іх шэрагу  — ікона “Спас Нерукатворны” — першая ікона з выявай Хрыста. У экспазіцыі таксама прысутнічае ікона Ефрасінні Полацкай — святой апякункі Беларусі.
Зацікавяць наведвальнікаў музея і духоўныя кнігіНа выставе таксама змешчаны кнігі — Евангелле, Апостал, нотная грамата, якія датуюцца 19 стагоддзем. На час працы выставы яны прадастаўлены музею айцом Мікалаем.

Photo 007

Photo 011

Акрамя гэтага наведвальнікі выставы азнаёмяцца  з гісторыяй праваслаўнай архітэктуры, а таксама з дзейнасцю рода князёў Астрожскіх, аднім з прадстаўніком якога ў 16 стагоддзі была выдадзена Астрожская Біблія.

Тыя, хто не змог папрысутнічаць на выставе ў час адкрыцця, змогуць наведаць яе да сярэдзіны жніўня. Экспазіцыя зацікавіць як дарослых, так і дзяцей, нагадае кожнаму аб спрадвечных духоўных каштоўнасцях, якія прынёс у славянскі свет святы роўнаапостальны князь Уладзімір.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці
Працуюць тэлефоны гарачай лініі

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации