Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў ходзе праведзеных праверак арганізацый вобласці нярэдка выяўляюцца факты, калі суб’ектамі гаспадарання выконваюцца будаўніча-мантажныя работы, якія падлягаюць сертыфікацыі, без наяўнасці сертыфікатаў адпаведнасці.

Варта адзначыць, што згодна з пунктам 1 артыкула 4 тэхнічнага рэгламенту Рэспублікі Беларусь “Будынкі і збудаванні, будаўнічыя матэрыялы і вырабы. Бяспека” (далей — тэхнічны рэгламент), зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2009 года  №1748, работы ў будаўніцтве могуць размяшчацца на рынку пры іх адпаведнасці істотным патрабаванням бяспекі названага тэхнічнага рэгламенту.
Згодна з артыкулам 7 тэхнічнага рэгламенту пацвярджэнне адпаведнасці патрабаванням бяспекі, якія выпускаюцца ў абарот работ у будаўніцтве носіць абавязковы характар і ажыццяўляецца шляхам правядзення сертыфікацыі. Пры гэтым дзеянне тэхнічнага рэгламенту распаўсюджваецца на:
– будынкі і збудаванні, якія завершаны будаўніцтвам (пабудаваныя, рэканструяваныя, з завершаным капітальным рамонтам, рэстаўрыраваныя, добраўпарадкаваныя) і ўводзяцца ў эксплуатацыю, першага – другога ўзроўню адказнасці на стадыі праектавання, будаўніцтва, эксплуатацыі і зносу незалежна ад формы ўласнасці і ведамаснай прыналежнасці;
– выпускаемыя ў абарот будаўнічыя матэрыялы і вырабы (незалежна ад краіны паходжання), работы ў будаўніцтве, якія падлягаюць пацвярджэнню адпаведнасці істотным патрабаванням бяспекі згодна з дадаткам.
У адпаведнасці з Дадаткам да тэхнічнага рэгламенту ў пералік работ у будаўніцтве, якія падлягаюць пацвярджэнню адпаведнасці істотным патрабаванням бяспекі ў форме абавязковай сертыфікацыі, уключаны работы па ўзвядзенні маналітных бетонных і жалезабетонных канструкцый, запаўненні аконных і дзвярных праёмаў, мантажы ўнутраных інжынерных сістэмаў будынкаў і збудаванняў, драўляных канструкцый, уладкаванні дарожных пакрыццяў пешаходных зонаў з тратуарных плітаў, будове даху і іншыя віды будаўніча-мантажных работ.
За парушэнні патрабаванняў абавязковага пацвярджэння адпаведнасці будаўнічых работ патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у вобласці тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі (у тым ліку выкананне будаўніча-мантажных работ без наяўнасці адпаведных сертыфікатаў адпаведнасці) прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у адпаведнасці з часткай 1 артыкула 23.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях у выглядзе штрафу для юрыдычных асобаў у памеры да 200 працэнтаў кошту выкананых работ, для фізічных асобаў — у памеры ад дзвюх да пятнаццаці базавых велічыняў.
За 2014 год і першае паўгоддзе 2015 года Камітэтам вобласці за названае парушэнне да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты
юрыдычныя і фізічныя асобы на агульную суму штрафаў 147,4 млн. рублёў.
З мэтай папераджальнага кантролю Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці нагадвае пра неабходнасць абавязковага выканання патрабаванняў тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі пры выкананні будаўніча-мантажных работ.
А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации