Святлана Урбан: “Сімвал суверэнітэту і адзінства нацыі”

Нядаўна з экскурсіяй Палац Незалежнасці наведалі больш за сто педагогаў і работнікаў сферы адукацыі з усіх абласцей і горада Мінска.

Падзея была прымеркавана да Дня настаўніка, які адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка і аб’ядноўвае работнікаў адной з буйнейшых галінаў краіны.

Сярод педагогаў была і наша зямлячка – настаўніца сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча Святлана Урбан, якая падзялілася ўражаннямі:

– Унікальны падарунак, які я атрымала да Дня настаўніка – магчымасць пабываць у Палацы Незалежнасці. Менавіта тут наш Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка прымае розныя міжнародныя дэлегацыі. У гэтых сценах вырашаюцца глабальныя пытанні знешняй і ўнутранай палітыкі, сацыяльнага развіцця краіны, прымаюцца важнейшыя дзяржаўныя рашэнні. Безумоўна, пабываць тут ганарова і адказна.

Кожная зала Палаца – гэта шэдэўр. Я была здзіўлена таму, наколькі шматгранныя ў сваіх талентах і дасягненнях беларусы. Пры афармленні Палаца Незалежнасці і яго шматлікіх памяшканняў выкарыстоўваліся разнастайныя айчынныя матэрыялы, над інтэр’ерамі працавалі лепшыя майстры сваёй справы. Гэта не можа не выклікаць глыбокай павагі і гонару за нашу краіну. Можна разглядваць кожную дэталь, і ўсё гэта дастойнае захаплення. Раскошныя мэбля, столі, люстры, мазаіка, фрэскі, знакамітыя Слуцкія паясы… “Беларускасць” ва ўсім, у кожнай, нават самай дробнай дэталі. Асаблівыя эмоцыі выклікала зялёная зала, тая самая, што ўвайшла ў сусветную гісторыю і вядомая шматгадзіннымі перагаворамі лідараў “Нарманскай чацвёркі” – Расія, Украіна, Германія, Францыя – у лютым 2015 года. Тады бакі адшуквалі шляхі мірнага вырашэння сітуацыі ва Украіне. Тэма не губляе сваёй актуальнасці: і тады, і цяпер Беларусь нязменна заклікае да мірных перагавораў і гатовая аказаць у гэтым садзейнічанне. Наш Прэзідэнт пазіцыяніруе сябе мірным лідарам, і гэта прынцыповая пазіцыя Беларусі. “Мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі”, – словы Дзяржаўнага гімна, якія ведае кожны беларус. Менавіта сімвалам міру, суверэнітэту і кансалідацыі грамадства з’яўляецца Палац Незалежнасці.

У час яго наведвання збылася мая мара – пасядзець у рабочым крэсле Прэзідэнта, зарадзіцца яго энергіяй на ажыццяўленне добрых спраў.

Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Святланай УРБАН

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

38 минут ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

3 часа ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

4 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

4 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

18 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

19 часов ago