Свята вышыванкі ў Наваельні сабрала гасцей (+відэа)

Песні, танцы, карагоды, вясёлыя конкурсы і цікавыя выставы: на ўсю Наваельню грымела свята вышыванкі.

Брэндавае мерапрыемства ўжо пяты раз ладзілася ў гарпасёлку. Новаяльнянцы ўсіх узростаў – ад малечы да пажылых людзей – з задавальненнем наведалі імпрэзу, дзе кожны знайшоў нешта для сябе.

Каму-каму, а мясцовым жыхарам грэх не пачаць святкаванне пад гукі духавога аркестра. Новаяльнянскія музыкі прайшлі па вуліцах пасёлка разам з прыгожымі дзяўчатамі і абаяльнымі жанчынамі ў нацыянальных строях, нагадаўшы гэтым, што народныя традыцыі жывуць і сёння.

 

На мерапрыемстве было багата традыцыйных беларускіх аўтэнтычных танцаў. Іх гасцям свята прадэманстравалі ўдзельнікі мясцовых творчых калектываў – аматарскага аб’яднання “Эпатажны блюз” і дзіцячага тэатра мініяцюраў “Тэатрум”. Вядучыя пазнаёмілі прысутных з беларускімі традыцыямі вышывання і запрасілі на галоўную святочную сцэну гаспадыню свята – выконваючую абавязкі старшыні Новаяльнянскага сельвыканкама Людмілу Радзевіч. Яна пажадала землякам добрага настрою, выдатнага адпачынку і ўзначаліла конкурсную камісію, якая сёння ацэньвала самых творчых і спрытных.

І вось на святочным подыуме з’явіліся ўдзельніцы моднага паказу-конкурсу “А-ля вышыванка”, якія сваімі рукамі стварылі модныя вобразы, спалучыўшы традыцыйныя арнаменты і сучасныя модныя тэндэнцыі. Гран-пры конкурсу атрымалі вопытныя модніцы – Ірына Рабушка і Тамара Шымковіч, прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: першае – у Паліны Рудкоўскай, другое – у Карыны Касіла, трэцяе – у Марыі Мынко.

На спартыўнай пляцоўцы побач з галоўнай сцэнай у бескампраміснай баталіі сышліся каманды Новаяльнянскіх сярэдняй школы і школы мастацтваў. Зборныя паказалі сапраўдны камандны дух, спрыт і дасціпнасць, па выніках усіх конкурсаў справядліва падзялілі перамогу.

Важнае месца на свяце вышыванкі заняла экспазіцыя мясцовых майстрых вышывання. На жаль, традыцыйныя арнаменты цяпер не надта папулярныя ў вышывальніц, аднак ім на змену прыйшлі маляўнічыя карціны ў тэхніцы “крыжык”. Адным словам, было на што падзівіцца! Для аматараў усяго салодкага і сувеніраў працавалі разнастайныя гандлёвыя кропкі, а таксама надзіманая горка для самых маленькіх. Акрамя таго, новаяльнянскія кулінаркі ўзгадалі рэцэпты традыцыйнага беларускага хлеба і прадэманстравалі іх прысутным.

Святочны настрой гасцей мерапрыемства стваралі творчыя калектывы, якія сталі сапраўдным упрыгажэннем свята.

 

Народны ансамбль танца “Юрачка” з Баранавічаў прадставіў усю палітру народных танцаў – ад “Лявоніхі” да “Сем сорак”.

Госці з Ваўкавыска – узорны тэатр моды “Спадчына” – паказалі царства прыгажосці і вытанчанасці. Пад музыку яны “плылі” па галоўнай сцэне, быццам лебедзі, дэманструючы адзенне ўласнага пашыву з традыцыйных для беларусаў саломкі і лёну.

Народны вакальны ансамбль “Славяначка” са Слоніма “запаліў” усіх сваім настроем, вясёлымі беларускімі, рускімі і ўкраінскімі песнямі, да якіх ніхто не застаўся раўнадушным. Гледачы апладзіравалі артыстам, падпявалі, а затым і ў танцы пусціліся разам са слонімцамі.

Народнае гулянне стала добрай нагодай для ўсіх сустрэцца, адпачыць і набрацца пазітыву на ўвесь наступны працоўны тыдзень.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

3 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

5 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

6 часов ago

Первый укос трав проведен в Беларуси на 85% запланированных площадей

В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…

6 часов ago

О результатах контроля за работой УКСа по выполнению им функций заказчика

Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…

6 часов ago

Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район ознакомится с развитием племенного животноводства

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…

7 часов ago