Па добрай традыцыі штогад удзел у дабрачыннай рэспубліканскай навагодняй акцыі “Нашы дзеці” прымае Дзятлаўскае аддзяленне рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”.
Гэты год не стаў выключэннем. У рамках акцыі віншаванні ад аб’яднання атрымалі 14 юных жыхароў раёна, якія маюць інваліднасць і атрымліваюць адукацыю дома. Старшыня Дзятлаўскага раённага аддзялення РГА “Беларускі дзіцячы фонд” Алена Чайкоўская і педагогі ўстановаў раёна выехалі на адрасы асаблівых дзяцей, каб падарыць ім не толькі грашовыя сертыфікаты і шакалад ад Беларускага дзіцячага фонду, але і радасць сустрэчы, цёплыя сардэчныя віншаванні, навагодні настрой. Дарослыя пажадалі кожнаму дзіцяці здароўя, ажыццяўлення жаданняў, цікавых і казачных падзей ў новым 2023 годзе.
Акцыя “Нашы дзеці” з Беларускім дзіцячым фондам завітала да асаблівых юных жыхароў горада Дзятлава, гарадскіх пасёлкаў Казлоўшчына і Наваельня, аграгарадкоў Круцілавічы і Вензавец, вёскі Норцавічы. Словы шчырай падтрымкі ад гасцей і найлепшыя пажаданні таксама гучалі на адрас законных прадстаўнікоў дзетак.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Аленай ЧАЙКОЎСКАЙ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…
Помочь тем, кто нуждается в заботе, познакомиться с профессией спасателя и найти друзей среди юных…
Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…
Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…
Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…