У самы чароўны пераднавагодні час Дзед Мароз і Снягурачка з раённай газеты “Перамога” спяшаюць уручыць падарункі самым паслухмяным і творчым дзецям, а таксама іх бацькам.


Сёння яны завіталі ў Казлоўшчыну да сям’і Цяцерыных – пераможцаў селфі-конкурсу “Усмешка для мамы”. Фотаздымак маленькай Аліны набраў найбольшую колькасць галасоў на нашым сайце (ажно 619!).

Аліна Цяцерына і яе матуля Жанна атрымалі ад нашых зімовых чараўнікоў модную ляльку, рамку для цёплых сямейных фотаздымкаў і маленькі салодкі падарунак. Дзяўчынка падарыла Дзядулі Марозу снегавічкоў, якіх яны зрабілі сваімі рукамі разам з мамай. Віншуем прыгажуняў з перамогай! Так трымаць!

Карыстаючыся выпадкам, запрашаем усіх чытачоў газеты “Перамога” далучыцца да нашага навагодняга конкурса, ён у самым разгары.

Наталля АВЯРЧУК 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации