Кожны год у час вясновых канікул у Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры праводзіцца Тыдзень дзіцячай кнігі.

Адкрыццё Тыдня пачалося з выставы-знаёмства “Кніга з дзяцінства” з творамі Астрыд Ліндгрэн «Три повести о Малыше и Карлсоне», Лізелоты Вельскопф-Генрых «Сыновья Большой Медведицы»,  Сяргея Міхалкова «Мой друг» і інш. Другі дзень быў прысвечаны казкам – “У гасцях  у казкі беларускай”. Трэці дзень – гістарычны праспект “І льецца радок пра родны куток”, паэтычны ланцужок вершаў знакамітых пісьменнікаў, якія нарадзіліся і выраслі на дзятлаўскай зямлі: І. Дварчаніна “Вечнасць”, В.Шымука “Родны кут”. Завяршыўся тыдзень днём перыёдыкі з выданнем прэс-калажа “Мы прыйшлі да часопіса ў госці”.

Таццяна ЦЫГЕЛЬ,
бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Похожие публикации