Кожны год у час вясновых канікул у Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры праводзіцца Тыдзень дзіцячай кнігі.
Адкрыццё Тыдня пачалося з выставы-знаёмства “Кніга з дзяцінства” з творамі Астрыд Ліндгрэн «Три повести о Малыше и Карлсоне», Лізелоты Вельскопф-Генрых «Сыновья Большой Медведицы», Сяргея Міхалкова «Мой друг» і інш. Другі дзень быў прысвечаны казкам – “У гасцях у казкі беларускай”. Трэці дзень – гістарычны праспект “І льецца радок пра родны куток”, паэтычны ланцужок вершаў знакамітых пісьменнікаў, якія нарадзіліся і выраслі на дзятлаўскай зямлі: І. Дварчаніна “Вечнасць”, В.Шымука “Родны кут”. Завяршыўся тыдзень днём перыёдыкі з выданнем прэс-калажа “Мы прыйшлі да часопіса ў госці”.
Таццяна ЦЫГЕЛЬ,
бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры