Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі зноў расчыніла свае дзверы для юных чытачоў, каб адзначыць Тыдзень дзіцячай кнігі. Гэта насычаная праграма, напоўненая разнастайнымі мерапрыемствамі, конкурсамі, гульнямі і віктарынамі, стала сапраўдным святам для дзяцей.
Урачыстае адкрыццё пачалося з выставы «Кніга – гэта цэлы свет», дзе былі прадстаўлены не толькі папулярныя дзіцячыя кнігі, але і сапраўдныя кніжныя цуды. У час літаратурнага калейдаскопа «Не пражыць на белым свеце без любімых кніжак дзецям» юныя чытачы, у тым ліку выхаванцы школьнага лагера «Здаравячок», з задавальненнем акунуліся ў займальныя конкурсы, вясёлыя віктарыны і загадкі.
Наступны дзень ператварыўся ў сапраўдную «Ігратэку ў бібліятэцы», дзе панавалі настольныя гульні. Дзеці змагаліся ў шашках і лато, складалі пазлы і мазаікі, адкрывалі для сябе такія настольныя гульні, як «мема» і «лэпбукі». Пераможцы атрымалі заслужаныя падарункі, а разам з імі – хвалі радасці і шчырых эмоцый.
Нягледзячы на багацце кніг, казкі заўсёды застаюцца адным з найбольш любімых жанраў у дзяцей. Таму для самых маленькіх была арганізавана конкурсна-гульнявая праграма «Кнігі любім мы чытаць і герояў пазнаваць». Удзельнікі адгадвалі «Песенькі з мультфільмаў» і разгадвалі красворд па любімых казках. Усе мерапрыемствы суправаджаліся праглядам мультфільмаў, што стварала непаўторную атмасферу забавы і радасці.
Тыдзень завяршыўся экалагічным днём «Крылатая вясёлка». Самым запамінальным момантам стала творчая майстэрня, дзе кожны ўдзельнік меў магчымасць стварыць свайго ўласнага матылька. Валодаючы фантазіяй у малюнках і размалёўках, дзеці стварылі неверагодна яркія і жывыя папяровыя шэдэўры.
Хоць Тыдзень дзіцячай кнігі і скончыўся, сустрэчы з любімымі літаратурнымі героямі працягваюцца! Бібліятэка заўсёды чакае юных чытачоў, а на старонках вясёлых і займальных кніг адкрываюцца ім новыя ўражанні і магчымасці.
Аксана ЛІШЫК,
бібліятэкар
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Каб адшукаць адказ на гэта пытанне, прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, мясцовай улады і Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага…
С этого дня зима окончательно вступает в свои права. 28 ноября в народном календаре отмечается…
Сегодня в 04-47 на линию «101» поступило сообщение о запахе гари в жилом доме по…
Асаблівая сустрэча – з водарам восені, бабуліных пірагоў, хатніх нарыхтовак і тых самых сакрэтаў, якія…
Президент Беларуси Александр Лукашенко направился с большим визитом в государства Персидского залива и Юго-Восточной Азии.…
55 гадоў з дня ўтварэння адсвяткавала КУП “Дзятлаўскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”. Старонкі яго багатай на…