Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі зноў расчыніла свае дзверы для юных чытачоў, каб адзначыць Тыдзень дзіцячай кнігі. Гэта насычаная праграма, напоўненая разнастайнымі мерапрыемствамі, конкурсамі, гульнямі і віктарынамі, стала сапраўдным святам для дзяцей.

Урачыстае адкрыццё пачалося з выставы «Кніга – гэта цэлы свет», дзе былі прадстаўлены не толькі папулярныя дзіцячыя кнігі, але і сапраўдныя кніжныя цуды. У час літаратурнага калейдаскопа «Не пражыць на белым свеце без любімых кніжак дзецям» юныя чытачы, у тым ліку выхаванцы школьнага лагера «Здаравячок», з задавальненнем акунуліся ў займальныя конкурсы, вясёлыя віктарыны і  загадкі.

Наступны дзень ператварыўся ў сапраўдную «Ігратэку ў бібліятэцы», дзе панавалі настольныя гульні. Дзеці змагаліся ў шашках і лато, складалі пазлы і мазаікі, адкрывалі для сябе такія настольныя гульні, як «мема» і «лэпбукі». Пераможцы атрымалі заслужаныя падарункі, а разам з імі – хвалі радасці і шчырых эмоцый.

Нягледзячы на багацце кніг, казкі заўсёды застаюцца адным з найбольш любімых жанраў у дзяцей. Таму для самых маленькіх была арганізавана конкурсна-гульнявая праграма «Кнігі любім мы чытаць і герояў пазнаваць». Удзельнікі адгадвалі «Песенькі з мультфільмаў» і разгадвалі красворд па любімых казках. Усе мерапрыемствы суправаджаліся праглядам мультфільмаў, што стварала непаўторную атмасферу забавы і радасці.

Тыдзень завяршыўся экалагічным  днём «Крылатая вясёлка». Самым запамінальным момантам стала творчая майстэрня, дзе кожны ўдзельнік меў магчымасць стварыць свайго ўласнага матылька. Валодаючы фантазіяй у малюнках і размалёўках, дзеці стварылі неверагодна яркія і жывыя папяровыя шэдэўры.  

Хоць Тыдзень дзіцячай кнігі і скончыўся, сустрэчы з любімымі літаратурнымі героямі працягваюцца! Бібліятэка заўсёды чакае юных чытачоў, а на старонках вясёлых і займальных кніг адкрываюцца ім новыя ўражанні і магчымасці.

Аксана ЛІШЫК,
бібліятэкар

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

Похожие публикации