Казлоўшчына стала цэнтрам прыцягнення для жыхароў і гасцей раёна: тут адзначылі 81-годдзе вызвалення гарадскога пасёлка ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
У час свята працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, палявая кухня, ладзіўся шахматна-шашачны турнір. Свае экспазіцыі прадставілі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях з выставай амуніцыі і раённы турыстычны інфармацыйны цэнтр, які прэзентаваў турыстычныя маршруты.
Наведвальнікі маглі даведацца больш пра байдарачны маршрут “Прынёманскія краявіды”, а таксама маршруты “Шчара – рака партызанская” і “Па хвалях Моўчадзі”. Вялікую цікавасць выклікала экскурсія “Дарогамі Дзятлаўшчыны” і тэатралізаваная праграма “Як гулялі і бавілі час нашы продкі”, якая рэалізуецца ў партнёрстве з сядзібай “Каля дуба”.
Прыцягвала ўвагу і выстава-дэгустацыя прадукцыі ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”.
– На выставе можна ўбачыць нашу алкагольную прадукцыю: гарэлку, лікёры, пладова-ягадныя віны і імпартныя напоі, уключаючы малдаўскія і армянскія каньякі. Наша прадукцыя – гэта не проста градусы, у некаторых яе відах ёсць травы і спецыі, яны не толькі арыгінальныя, але і карысныя, – расказала вядучы спецыяліст аддзела продажаў Галіна Свішчук.
Урачыстае адкрыццё стала кульмінацыйным момантам свята: ушаноўвалі перадавікоў працы, гучалі словы ўдзячнасці. Наваколле поўнілася апладысментамі, людзі дзяліліся эмоцыямі і гонарам за землякоў. Старшыня сельскага выканаўчага камітэта Ала Гародка ўручыла падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама і старшыні раённага Савета дэпутатаў, а таксама – Казлоўшчынскага сельвыканкама работнікам розных арганізацый за добрасумленную і шматгадовую працу.
Выступіў і старшыня раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі Дзмітрый Малочка. Ён адзначыў плённую работу актывістаў партыі з розных установаў раёна.
У рамках урачыстасці былі ўзнагароджаны жыхары, якія актыўна ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні прыдамавых тэрыторый і земляў агульнага карыстання. Не абышлі ўвагай сем’і Кучынскіх і Гушчаў, якія сёлета адзначаюць 50-годдзе сумеснага жыцця, павіншавалі таксама равеснікаў Перамогі, стогадовую юбілярку Клемянціну Саўрас, Паўла і Таццяну Юрчыкаў – бацькоў самага юнага жыхара Марка, які нарадзіўся сёмым у сям’і. Словы ўдзячнасці прагучалі на адрас Яўгена і Ларысы Горбачаў, якія праз фотаздымкі захоўваюць гісторыю родных мясцін.
Музычную частку адкрыў народны ансамбль песні “Уладары” з горада Ваўкавыска. У яго выкананні прагучалі аўтарскія песні пра родную Беларусь, каханне і вернасць. Пранікнёныя словы краналі кожнага, а мелодыі напоўнілі атмасферу цяплом і душэўнасцю.
Прадаўжэннем канцэрта стала яркае выступленне танцавальнага калектыву “ЛэйЛа” з горада Слоніма, дзяўчаты падарылі гледачам прыгожыя ўсходнія танцы.
Ксенія ПІВАВАРЧЫК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…