Categories: Падзеі

Свята касцоў

Эстафету вясковых святаў пасля Дварца пераняў аграгарадок Вензавец. 19 чэрвеня тут праходзіла свята касцоў.

У спаборніцтвах на лепшага касца ўдзельнічалі шэсць малойцаў – Ілья Андура (СВК “Русь-Агра”), Станіслаў Сёмуха (“Граніт-Агра”), Віктар Хінько (“Слава працы”), Мікалай Лянцэвіч (“Вензавец”), Леанід Бурбліс (“Белагурна”). Кожны з іх меў яшчэ і каманду падтрымкі для далейшых спаборніцтваў, якія ўключалі зграбанне травы і складванне ў стажок. Таксама трэба было напаіць хлопца вадой, сплесці сёмухаўскі вянок, прыпомніць, з якой песні словы.

Самым удалым касцом прызнаны Мікалай Лянцэвіч, мясцовы вензавецкі касец. А вось у камандным заліку вензавецкія хлопцы і дзяўчаты саступілі: занялі трэцяе месца.

Першае месца журы, улічыўшы хуткасць, якасць, майстэрства ўдзельнікаў, прысудзіла камандзе “Граніт- Агра”. За яе выступалі Віталь Бакей, Вераніка Аблажэй, Станіслаў Сёмуха, Анастасія Аблажэй, Аляксандр Валчэцкі. Каманда адзначана дыпломам, прэміяй і караваем ад гаспадароў свята.

Другое месца прысуджана СВК “Белагурна”. Каманда таксама прымала ўзнагароды і віншаванні.

 

У час свята быў паказаны абрад благаславення на касьбу. Майстар-клас па кляпанні касы правёў жыхар Вензаўца Уладзімір Іосіфавіч Пуйша. Мясцовая Вензавецкая школа зладзіла выставу прыладаў працы і побыту аднавяскоўцаў.

Працавалі падворкі, гандлёвыя кропкі. Сувеніры і бяспройгрышную латарэю прапаноўвалі гісторыка-краязнаўчы музей і народныя ўмельцы. Дзятлаўскі лясгас частаваў і прапаноўваў мёд, у яго можна было набыць венікі для лазні і мётлы.

Музычную праграму прапанавалі суседзі – сямейныя ансамбль Жукоў з Лідскага раёна, а таксама дзятлаўскія артысты.

Святу спрыяла надвор’е і камфортнае месца.

І. МІХАЙЛОЎСКАЯ

Фота Б. ВАРНЫ

administrator

Recent Posts

Более 9,5 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолочено в Беларуси

В сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах Беларуси намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы 9…

2 часа ago

ПРО:Безопасность. Чтобы дома было тепло и безопасно

Ежегодно с наступлением холодов увеличивается количество пожаров в частном секторе. С начала года на Дятловщине…

5 часов ago

Дапамажыце знайсці чалавека

У канцы 2024 года паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю з вёскі Яцвезь Дзятлаўскага раёна…

5 часов ago

Стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН»

В Дятлово стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН», который проводится при поддержке Ассоциации «Белорусская…

6 часов ago

Дань уважения и праздник для души: экскурсионная поездка посвященная Дню пожилых людей

В честь светлого и доброго праздника — Дня пожилых людей — профсоюзный комитет УЗ «Дятловская…

6 часов ago

Ведае ўчастковы. Дакументы ў залог браць нельга

Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…

7 часов ago