Свята футбола і сям’і

У Дзятлаве адбыўся сёмы фестываль аматараў футбола “Тата, мама, я – футбольная сям’я”, які сёлета сабраў на стадыёне “Колас” каля 50 сем’яў-удзельніц.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Асацыяцыя “Беларуская федэрацыя футбола” пры падтрымцы Дзятлаўскіх раённага выканаўчага камітэта, дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, раённага фізкультурна-спартыўнага клуба, раённага камітэта ГА “БРСМ”.

Спаборніцтвы па міні-футболе праходзілі адначасова на некалькіх спартыўных пляцоўках гарадскога стадыёна: у майстэрстве валодання мячом спаборнічалі каманды дзяцей адпаведна ўзросту, мамаў і татаў.

Пераможцамі і ўладальнікамі залатога кубка фестывалю стала сям’я Губко з Дзятлава, сярэбраныя прызёры – сям’я Снапковых з аграгарадка Вензавец, бронзавы кубак і трэцяе месца ў сям’і Бялоцкіх з горада Скідзеля.

Прызы ад АБФФ кожнаму ўдзельніку фестывалю ўручылі рэгіянальны лідар па масавым футболе на Дзятлаўшчыне Уладзімір Ганчар і начальнік аддзела масавага футбола Гродзенскай вобласці АБФФ Яўген Юцэвіч. Сем’і-пераможцы атрымалі падарункі ад Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”. Спецыяльнымі прызамі адзначаны самыя маленькія ўдзельнікі.

Па выніках фестывалю сем’і-прызёры атрымалі права прадставіць Гродзенскую вобласць у фінале аднайменных рэспубліканскіх спаборніцтваў у Мінску.

Удзельнікі мерапрыемства расказалі пра свае сем’і і падзяліліся эмоцыямі ад фестывалю.

Ірына Бялоцкая:

– Наша дружная каманда-сям’я складаецца з пяці чалавек: я, муж Віктар і сыны Міхаіл, Аляксандр і Павел. Ужо трэці раз прыехалі на Дзятлаўшчыну на фестываль “Тата, мама, я – футбольная сям’я”. Мы вельмі любім футбол і стараемся наведваць усе падобныя мерапрыемствы ў суседніх раёнах, але найлепшая, па нашым меркаванні, арганізацыя і самы шчыры прыём тут, у Дзятлаве. Мы не раз станавіліся пераможцамі і прызёрамі гэтага фестывалю, але медалі для нас не галоўнае: вітаем сямейны адпачынак, актыўнае баўленне часу. Усе нашы сыны займаюцца футболам у секцыях пры клубе “Нёман”, такія турніры для іх новы цікавы вопыт. Хочацца, каб дзеці не толькі дасягалі вышыняў у спорце, але і развіваліся, былі камунікабельнымі, а фестываль – лепшая нагода знайсці сяброў. Заўсёды з задавальненнем затрымліваемся пасля фестывалю ў горадзе Дзятлаве, каб паглядзець, што тут з’явілася новага, павесяліцца на святочных мерапрыемствах, якія звычайна праходзяць у гэты дзень.

Дзіяна Каско:

– Сёння мы тут з мужам Андрэем і дзецьмі Мікітам, Каралінай і Яўгеніяй. Я працую трэнерам у дзіцячай спартыўнай школе, тата – у прыватнай фірме ў Мінску, уся наша сям’я вельмі любіць спорт. Пастаянна ўдзельнічаем у фестывалі “Тата, мама, я – футбольная сям’я”, але сёння асабліва хвалююча, бо дэбют у нашай малодшай чатырохгадовай дачушкі Жэнькі. Атмасфера выдатная, рады бачыць на мерапрыемстве шмат знаёмых з розных гарадоў Гродзеншчыны. Дзякуй арганізатарам за выдатнае сямейнае свята, нам усё вельмі падабаецца.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае #спорт #футбол

administrator

Recent Posts

Отвечает участковый. Схемы обмана постоянно совершенствуются

Вопрос: как защитить себя от интернет-мошенничества? Отвечает старший участковый инспектор милиции Александр Скворчинский: – Мошенники…

10 минут ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

29 минут ago

ПРО:Безопасность. Топите печь правильно

27 августа в агрогородке Солы Сморгонского района произошел несчастный случай – при розжиге печи получил…

1 час ago

Вытокі: малая радзіма

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

16 часов ago

Подведены итоги работы учебных заведений сферы культуры области

Делегация Дятловского района во главе с заведующим сектором культуры райисполкома Татьяной Ваниславчик приняла участие в…

17 часов ago

Алег Драгунскі пераабраны старшынёй арганізацыі

У Дзятлаве прайшоў справаздачна-выбарны сход раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі Саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”,…

17 часов ago