Свята для маленькіх прыхаджан у Дзятлаве

9 снежня ў царкоўным календары пазначаны як дзень памяці прападобнага Стыліяна Пафлагонскага. З гэтай нагоды ў саборы навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай у Дзятлаве прайшло святочнае богаслужэнне, на якое сабралася шмат дзяцей рознага ўзросту.

Чаму ж менавіта за здароўе дзяцей моляцца ў гэты дзень і гэтаму святому? Стыліян нарадзіўся ў V стагоддзі ў Андрыянопалі. З дзяцінства хлопчык хацеў стаць манахам. Дасягнуўшы паўналецця, юнак раздаў свае сродкі бедным і прыняў манаскі пострыг у адным з манастыроў Малой Азіі (Пафлагоніі). Пражыўшы там некалькі гадоў, малады манах пайшоў з манастыра і пасяліўся ў пячоры. Прайшлі дзесяцігоддзі адасобленага жыцця, да пустэльніка пацягнуліся людзі па дапамогу і парады.

Асабліва ён праславіўся вылячэннем дзяцей. Да яго прыносілі малых розных узростаў і саслоўяў, і ўсе яны знаходзілі здароўе і спакой побач з прападобным Стыліянам. Так яго і адлюстроўваюць на абразах – з дзіцем ці некалькімі немаўлятамі на руках.

Юныя дзятлаўчане ў гэты дзень паспавядаліся і прычасціліся.

– Віншую ўсіх вас са святам, – звярнуўся да маленькіх прыхаджан благачынны цэркваў Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель. – Сёння мы памаліліся святому Стыліяну, які з’яўляецца заступнікам усіх дзяцей. Ён вас ахоўвае, аберагае, дапамагае. І вы для сваёй бяспекі сёння зрабілі многае – прыйшлі ў храм, памаліліся, паспавядаліся і самае важнае – прынялі ў сябе Бога праз прычасць. Мы з вамі так павінны рабіць як мага часцей. На зямлі шмат хвароб, выпрабаванняў, каб ад іх пазбаўляцца, неабходна старацца быць бліжэй да Бога, святых – для гэтага важна наведваць царкву. Тут трэба ачышчацца ад сваіх дрэнных учынкаў праз споведзь і прычашчэнне. А кожны год 9 снежня мы будзем збірацца ў храме для малітвы прападобнаму Стыліяну. Жадаю вам многіх гадоў зямнога жыцця.

Прыемным сюрпрызам для дзяцей сталі салодкія падарункі ад святароў.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

5 часов ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

8 часов ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

8 часов ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

10 часов ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

11 часов ago

В Гродно прибыла делегация именитых женщин Беларуси

В рамках мероприятий, посвященных Году белорусской женщины и Дню пожилых людей, областной центр посетил совет…

13 часов ago