У час навагодніх і калядных святаў чароўная казка павінна прыйсці да кожнага дзіцяці, пасяліць у юных сэрцах радасць і надзею. А як быць з тымі дзеткамі, каму не пашанцавала сустракаць сямейныя святы дома?
На Дзятлаўшчыне стала добрай традыцыяй у рамках акцыі “Нашы дзеці” наведваць пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Сёлета дзеці, іх бацькі, медыцынскі персанал прымалі віншаванні ад аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” і раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Дзед Мароз і Снягурка заклікалі хлопчыкаў і дзяўчынак, іх матуль у вясёлы карагод. Дзядуля Мароз быў шчодры на падарункі. Маленькія пацыенты атрымалі цукеркі, якія ў якасці спонсарскай дапамогі прадаставіла ДРБУ №119 і цацкі ад раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа. На развітанне госці пажадалі ім папраўляцца і больш не хварэць.

 

І. КАЎКЕЛЬ
Фота П. АДАМЧУКА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации