Суботнім днём, 29 ліпеня, на беразе Гезгалаўскага возера праходзіла Свята рыбака.
Канферансье свята Аляксандр і Ірына Баклушыны: мы пачынаем…
Лавіць рыбку, пажадана залатую…
І танчыць…
Добра адпачыць на Свяце рыбака зычыць мясцовым жыхарам і гасцям старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык.
Да пажаданняў далучаюцца дырэктар Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Аляксандр Шчыкарэвіч і дырэктар Навагрудскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Павел Рэўкоўскі. 
А адпачыць было дзе. Для малечы працавала прыгожая надзіманая горка, каруселі, батуты. Можна было выпрабаваць удачу ў ціры і забраць дахаты велізарнага мядзведзя. Працавалі гандлёвыя палаткі з салодкай ватай, папкорнам, цацкамі і забаўкамі.
На рыбалку…
За прылаўкам — прафесіянал!
Прыцэньваемся…
Каму – рыбалка, каму – футбол…
Ад паходнай кухні пайшоў смачны водар…
Народ правільна сарыентаваўся…
І вось набеглі…
Танцы для ўсіх узростаў…
Вас тут ( у чарзе) не стаяла…
І гэтыя… у рыбу?…
Прыгожай быць не забароніш…
Фота Б. Варны.