У суботу, 22 ліпеня, у аграгарадку Раклевічы адбылося Свята мёду. Яно праводзілася ў рамках раённага сельскагаспадарчага праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім”. Мэта праекта – папулярызацыя сельскагаспадарчай працы, сельскагаспадарчых прафесій і быту, арганізацыя культурнага адпачынку вясковых жыхароў.
Цэнтр КСУП “Русь-Агра” Раклевічы для Свята мёду быў абраны не выпадкова. Сельгаспрадпрыемства займаецца пчалярствам: мае 68 пчоласем’яў і штолета атрымлівае да тоны мёду. Яшчэ 148 пчоласем’яў маюць 17 жыхароў Дзятлаўскага сельсавета, забяспечваюць салодкай і лекавай прадукцыяй сябе і тых, хто любіць мёд.
Свята пачалося з тэатралізаванай дзеі. Галоўным персанажам яе стала працалюбівая пчолка. Са сцэны пра гэтых нястомных працаўніц распавялі гаспадыні свята Аляксандра Маленчык і Кацярына Каліноўская.
Яны запрасілі на сцэну пчаляра-аматара Мікалая Бартноўскага, каб расказаў пра свой занятак, выказаў пажаданні і парады пачынаючым пчалярам.
Правесці добра час пажадаў вяскоўцам і гасцям Раклевічаў старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама Аляксандр Маркушэўскі. Ён выказаў спадзяванне, што пасля свята шэрагі аматараў пчалярства папоўняцца.
Не ведаю, ці ўзнікла такое жаданне ў прысутных – самім здабываць мёд, а вось куплялі яго ахвотна. КСУП “Русь-Агра” рэалізоўваў сваю салодкую прадукцыю па 9 рублёў за кілаграм.
І. Міхайлоўская
Фота Б. Варны
Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…
Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…
УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…
Жыхары раёна звярнуліся з пытаннем: чаму Дзень вызвалення горада Дзятлава прыпадае на 9 ліпеня, дата…
на факультет противовоздушной обороны учреждения образования «Военная академия Республики Беларусь» и в военные образовательные организации…