Categories: Падзеі

Свята мёду ў Раклевічах. Частка 3-я: канцэрт

Канцэртную праграму жыхарам аграгарадка і гасцям прапанаваў ансамбль народнай музыкі “Гудскі гармонік” з Лідскага раёна. Гэты знакаміты калектыў 23 гады назад, у 1994-м, атрымаў ганаровае званне “народны”. У яго рэпертуары – інструментальная музыка, беларускія і польскія народныя песні, аўтарскія творы. “Гудскі гармонік” часта запрашаюць на гастролі ў Польшчу, Літву. Ведаюць і любяць калектыў на Дзятлаўшчыне, ён ужо не аднаго разу гасціў у нас на святах і конкурсах. Цікавую праграму прывезлі артысты і на Свята мёду ў Раклевічы. Гаспадары і госці свята дзякавалі за добрыя песні і музыку, за знаёмства з самабытнымі музычнымі інструментамі. Не шкадавалі танцоры раклевіцкага асфальту, як зайграў «Гудскі гармонік» беларускую полечку -). І байкеры таксама пайшлі ў танцы…

Прысутных на свяце цешылі юныя артысткі Дзятлаўшчыны Насця Бортнік, Жэня Анушкевіч, Алеся Адамчык. Песеныя нумары і танцавальныя прапанавалі танцавальная група “Крыжачок”, Таццяна Шостка і Наталля Бузук, Сяргей Малышчык, Аляксандр Раеўскі, Аксана Кашляк, Ганна Харлінская, Улад Ракуць.

Я дзяўчыначка-беларусачка — спеўна пераконвае самая юная салістка канцэрта Настачка Бортнік.  Аляксандр Раеўскі выдатна выканаў песню «Сіняя вечнасць» Мусліма Магамаева і Генадзя Казлоўскага. Уразіў! Спачатку так… затым вось так… Раклевічы — не Малінаўка, але парачка — мядова-салодкая. -:). Спадабалася хлопчыкам і дзяўчынкам выступленне тэатра роставых лялек пад кіраўніцтвам Івана Каско. Тэатр прывёз ім аповяд пра Бульваёстыка, атрымаў і ад малечы, і ад дарослых апладысменты.

І. Міхайлоўская

Фота Б. Варны

administrator

Recent Posts

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

1 час ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

1 час ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

18 часов ago

Сельскі сход. Летам асаблівая ўвага – дзецям

Бяспецы людзей на працы, дома і ў час адпачынку быў прысвечаны чарговы сельскі сход, які…

19 часов ago

Техосмотр в Беларуси теперь можно пройти ночью

УП "БЕЛТЕХОСМОТР" запускает услугу "Ночной дозор" для комфортного прохождения техосмотра, сообщили БЕЛТА на предприятии. "Услуга заключается в…

22 часа ago

Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры по всем недостаткам на уборочной

Президент Беларуси Александр Лукашенко поручил принять самые жесткие меры в отношении недостатков на уборочной. Об…

22 часа ago