У Міжнародны дзень абароны дзяцей свята завітала да пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.
У час раённай дабрачыннай акцыі “Рука да рукі” маленькіх пацыентаў наведалі валанцёры грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын” і “Беларускі дзіцячы фонд”.
Хутчэй папраўляцца, больш не хварэць і радавацца летняму сонейку дзецям пажадала старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” А. І. Жадзейка.
У ролі добрага чараўніка выступіла А. В. Радомская. Яна прапанавала дзецям развеяць усе праблемы і хваробы.

У якасці дапаможнага сродка хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі бляшаначкі з мыльнымі пузырамі. Хутка лопаюць пузыры — няхай гэтак жа хутка адступаюць праблемы. Затым Алена Вікентьеўна заклікала жадаючых атрымаць паштоўкі-рэцэпты, якія дапамагаюць палепшыць настрой. Сапраўды, цікава і весела было чытаць атрыманыя пасланні. Тым, хто яшчэ не ведае літары, дапамагалі старэйшыя сябры.
Напрыканцы сустрэчы ўсе юныя пацыенты аддзялення атрымалі ад валанцёраў салодкія падарункі.
І. КАЎКЕЛЬ
Фота аўтара