Перад дзятлаўчанамі выступіў узорны тэатральны калектыў “Мелодыі душы” пад кіраўніцтвам Івана Каско з мюзіклам “Без месца”.

Самадзейныя эстрадныя выканаўцы Дзятлаўшчыны прапанавалі праграму “Зорны россып”. У ёй выступілі Улад Ракуць, Яна Мармыш, Ала Чарняўская, Валерый Макарчык, Таццяна Дудкіна, Сяргей Рудоль, Вікторыя і Дар’я Кончыкі, Алена Ясевіч.

Затым пляцоўка была прадастаўлена кавер-бэнду “Шэрлак Холмс” з Мінска. Як пазіцыяніруюць сябе самі артысты, кавер-бэнд – гэта зарад бадзёрасці і станоўчыя эмоцыі. Група выконвае вядомыя ўсім песні, якія, звычайна, падабаюцца моладзі, бо пад музыку кавер-бэнда добра танчыць. Таму артысты запатрабаваныя на моладзевых вечарынах, выпускных, дыскатэках.

І. Іванава.

Фота Б. Варны

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации