Categories: Падзеі

Светлая памяць воінам-інтэрнацыяналістам

15 лютага ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам у Дзятлаве адбыўся мітынг, прымеркаваны да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, 26-ай гадавіны з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

 

Удзел у мітынгу памяці ўзялі воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама І. І. Крахмальчыкам, ваеннага камісарыята, раённай арганізацыі Беларускага саюза афіцэраў, раённага камітэта ГА «БРСМ», вучні школ, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці.

— Наш сённяшні мітынг — даніна памяці ўсім , хто мае дачыненне да тых гераічных і трагічных падзеяў, — адзначыў намеснік старшыні райвыканкама М. В. Мацюкевіч, адкрываючы мерапрыемства. — Нямала мінула з таго часу, аднак памяць пра тыя баі жывая і сцерці яе не змогуць ні гады, ні адлегласці.

Гісторыю і трагічныя лічбы вайны ў Афганістане у сваім выступленні ўзгадаў старшыня райвыканкама І. І. Крахмальчык.

— У афганскай вайне ўдзельнічалі 28 832 жыхары Беларусі. Не абышла вайна і Дзятлаўшчыну. У чужым і далёкім Афганістане ваявалі 130 ураджэнцаў нашага раёна.

У час баявых дзеянняў загінула шмат маладых салдат, у тым ліку 771 беларус. Магілы загінулых воінаў-афганцаў ёсць у кожным раёне нашай краіны. Іх адданасць Радзіме, доблесць і адвага назаўжды авеяны славай.

Сёння мы ўзгадваем і нашых загінулых землякоў. Аляксандр Сяргеевіч Шылаў, ураджэнец гарадскога пасёлка Наваельня, малодшы сяржант, памёр ад ранаў 19 сакавіка 1982 года. Дзмітрый Уладзіміравіч Лазовік, ураджэнец вёскі Малая Палонка Дварэцкага сельскага савета, радавы, загінуў у 1983 годзе.

За мужнасць і гераізм яны пасмяротна ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі.

Звяртаючыся да воінаў-афганцаў, старшыня райвыканкама адзначыў:
— У кожнага пакалення ёсць свае героі. Вы, воіны-афганцы, дастойны гераізму бацькоў і дзядоў, якія перамаглі фашызм у Вялікай Айчыннай вайне. І ў год 70-годдзя Перамогі на вас ускладзена асаблівая місія — быць дастойным прыкладам і надзейнай апорай дзяржавы ў ваенна-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

Перад удзельнікамі мітынгу таксама выступіў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Г. Т. Суравец. Ад моладзі Дзятлаўшчыны слова трымалі вучні СШ №3 горада Дзятлава.

Памяць загінулых на афганскай вайне, а таксама памерлых у мірны час воінаў-інтэрнацыяналістаў была ўшанавана хвілінай маўчання. Да помніка воінам-інтэрнацыяналістам былі ўскладзены гірлянды і кветкі.

Эстафету памяці прадоўжылі мітынгі ля магілаў загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў Дзмітрыя Лазовіка і Аляксандра Шылава ў Дварцы і Наваельні.

А. ДУБРОЎСКАЯ

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

5 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

6 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

7 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

7 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago