Дзеці – наша будучыня, на жаль, не ўсе яны маюць добрую сям’ю і шчаслівае дзяцінства.

Нярэдка з-за абыякавасці і амаральных паводзінаў бацькоў непаўналетнія пазбаўлены цеплыні роднага дома. Страшна быць непатрэбнымі і нелюбімымі, аднак самае горкае – гэта раўнадушша. Суперажыванне і ўдзел могуць выратаваць маленькія душы.

На шчасце, свет не без дабрыні. На Дзятлаўшчыне ў вёсцы Студзераўшчына нарадзілася і вырасла цудоўная жанчына – Тамара Гітура. З яе ініцыятывы 3 верасня сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава наведалі супрацоўнікі ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Мінскі маторны завод”. Яны дапамаглі дзецям і падарылі ім сапраўднае свята. Запаліць іскрынкі надзеі ў дзіцячых вачах, ці гэта не цуд?

Добрых людзей нямала, і гэта пра нашых спонсараў. Усім ім кіраўніцтва і калектыў цэнтра жадаюць поспехаў і працвітання, плёну ў добрых і высакародных справах, пабольш цяпла на жыццёвым шляху.

Наталля МАСЛЯК,
выхавальнік сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации