Categories: Падзеі

Сустрэча для сяброў

У аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна на чарговую сустрэчу запрасілі сяброў з цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Канцэртную праграму і конкурсы для асаблівых людзей падрыхтавалі артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтра культуры і народнай творчасці на чале з Ганнай Харлінскай. Атрымалася сапраўднае свята сяброўства, багатае на шчырыя словы, апладысменты, кампліменты, пажаданні. Вясёлымі песнямі яго ўдзельнікаў радавалі Марына Варган, Таццяна Дудкіна, Марына Міхалоўская, Аляксандр Баклушын, Ірына Бакшук.

Наведвальнікі “Праменьчыка” таксама паказалі свае таленты. Сольныя песні выканалі Віталь Крэйдзіч, Алег Бяляк. Іх сябры па аддзяленні і госці не ўтрымаліся і выйшлі танцаваць.

Удзельнікі сустрэчы адказвалі на пытанні віктарыны, гулялі ў гульні, праходзілі конкурсныя іспыты.

Напрыканцы мерапрыемства спецыялісты “Праменьчыка” Алена Калюцік і Валянціна Саламевіч, скарыстаўшыся выпадкам, ва ўрачыстай абстаноўцы павіншавалі з 25-годдзем сумеснага жыцця Анжэлу і Дзмітрыя Абярухціных. Сямейнай пары ўручылі сімвалічнае “двайное сэрца” і запрасілі на сумесны танец. Пасля яго наведвальнікі аддзялення і госці абмяняліся падарункамі ручной работы.

Ірына КАЎКЕЛЬ  

 

administrator

Recent Posts

Дзякуй за працу, дарожнікі!

Нягледзячы на ўмовы надвор’я, яны кожны дзень старанна працуюць, каб дарогі нашага раёна заставаліся зручнымі,…

48 минут ago

Чаму не працуюць і на якія сродкі жывуць?

У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…

18 часов ago

Якія гібрыды кукурузы лепш пасеяць?

Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…

19 часов ago

Засцеражы сябе на дарозе!

Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…

19 часов ago

Наводзім чысціню ў парку

На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…

20 часов ago

Дятловчан и гостей города приглашаем на районную сельскохозяйственную ярмарку

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

20 часов ago