21 красавіка вернікі-каталікі адзначылі Уваскрэсенне Хрыстова. У касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве велікодная служба распачалася з урачыстай працэсіі, так званай рэзурэкцыі, што ў перакладзе з лацінскай мовы значыць «уваскрэсенне».

У час шэсця, якое пачалося на досвітку, а шостай гадзіне раніцы, дзятлаўскія вернікі са Святымі Дарамі тройчы абышлі касцёл, малітвамі і песнапеннямі праслаўляючы Светлае Хрыстова Уваскрэсенне.

Святочным перазовам аб Уваскрэсенні Хрыста абвясцілі і касцёльныя званы, якія згодна з традыцыяй, з Вялікага чацвярга да поўдня суботы маўчалі.

Пасля працэсіі ў касцёле пачалася Святая імша. Праводзячы яе, ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула яшчэ раз нагадаў вернікам аб найвялікшай Велікоднай таямніцы, якая з году ў год выражаецца ў словах: «Хрыстос Уваскрос». У іх для кожнага верніка заключана надзея на выратаванне і вечнае жыццё.

Вольга ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!
Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”
Следующая новость

Похожие публикации