Сустрэчы ў калектывах. Дзятлаўшчыне ёсць чым ганарыцца

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка ў рамках электаральнай кампаніі пагаварылі з калектывамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання наельніцтва Дзятлаўскага раёна аб развіцці Беларусі як прэзідэнцкай рэспублікі.

– Беларусь паспяхова развіваецца, на сёння ў нас стабільная грамадска-палітычная сітуацыя, дасягнуты значныя вынікі не толькі ў эканамічным, але і сацыяльным развіцці, – падкрэсліў Вадзім Бялятка. – Галоўнае, аб чым цяпер належыць паклапаціцца, як неаднаразова адзначаў Прэзідэнт, – гэта выхаванне падрастаючага пакалення, якое будзе вызначаць далейшы лёс нашай дзяржавы. У Беларусі пабудавана надзейная сацыяльна арыентаваная сістэма, каб яна і надалей функцыянавала і развівалася, важна, хто прыйдзе кіраваць краінай заўтра.

Аляксандр Бараноўскі больш падрабязна спыніўся менавіта на дасягненнях раёна:

– Нягледзячы на тое, што эканоміка падверглася санкцыям, якія асабліва паўплывалі на экспартаарыентаваныя прадпрыемствы нашага раёна, мы змаглі выйсці на шлях паспяховага развіцця.

Расказаў Аляксандр Станіслававіч пра поспехі прамысловасці, сельскай гаспадаркі ў сферы жывёлагадоўлі і рэкордным намалоце зерневых з кукурузай, які ўпершыню перасягнуў 100 тысяч тон. Увогуле падкрэсліў, што за мінулы год былі выкананы ўсе даведзеныя паказчыкі. Актыўнымі тэмпамі ішло добраўпарадкаванне, капітальныя рамонты жылога фонду, медыцынскіх установаў і школ, будаўніцтва, асфальтаванне дарог. Пачаты рамонт Новаяльнянскай гарадской бальніцы, будзе ў гарпасёлку пабудавана і новая паліклініка. Цэнтральнай раённай бальніцай ужо набыты новы мабільны ФАП, які будзе забяспечваць патрэбы ў медабслугоўванні жыхароў аддаленых вёсак. Усяму гэтаму спрыяе ўпэўненае развіццё эканомікі Дзятлаўшчыны. Робіцца ўсё, каб людзі жылі шчасліва і камфортна, і ў гэтым заслуга працоўнага насельніцтва, у тым ліку работнікаў сферы сацыяльнай абароны, якія клапоцяцца аб уразлівых катэгорыях дзятлаўчан.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент  #Выборы

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

8 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

8 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

10 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

10 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

10 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago