Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі і намеснік старшыні Дзмітрый Баравік правялі інфармацыйную сустрэчу з калектывам ДРБУ-119.

У ёй прыняў удзел генеральны дырэктар КУП “Гроднааблдарбуд” Сяргей Слінко.

Размова ішла аб дасягненнях нашай краіны за тры дзесяцігоддзі Прэзідэнцкай Рэспублікі, поспехах, якімі для Дзятлаўшчыны вызначыўся 2024 год.

Андрэй Садоўскі адзначыў, што квітнеючая Беларусь, у якой мы жывём сёння, стала такой дзякуючы моцнаму кіраўніку, правільным рашэнням, якія прымаліся на працягу беларускай гісторыі. Адным з іх было тое, што ў Беларусі не сталі выконваць “рэкамендацыі” Міжнароднага валютнага фонду па скарачэнні падтрымкі сельгаспрадпрыемстваў. Дзякуючы працавітасці беларускіх грамадзян і дальнабачнай палітыцы кіраўніка дзяржавы з яго вопытам гаспадарання “ад зямлі”, сёння мы не толькі самі сябе забяспечваем харчаваннем за кошт уласнай вытворчасці, але і ўвайшлі ў пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў Еўропы ў гэтай сферы.  

– Дзятлаўчане толькі пацвярджаюць агульнарэспубліканскую статыстыку, – заўважыў Андрэй Уладзіміравіч. –  Нашы аграрыі ў мінулым годзе паказалі важкія вынікі: дасягнуты рэкордны за часы існавання раёна валавы збор зерневых культур з кукурузай і рапсам. Сельгаспрадпрыемствы правялі зладжаную работу па нарыхтоўцы кармоў і выпуску жывёлагадоўчай прадукцыі, забяспечаны рост вытворчасці малака.

Кіраўнік раёна адзначыў, што развіццю галіны спрыяе будаўніцтва сельскагаспадарчых аб’ектаў. Толькі за мінулы год былі ўведзены ў строй два малочтаварныя комплексы на 777 кароў у СГФ “АграМілк” і ААТ “Дварэц-Агра”. Машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў пастаянна абнаўляецца новай высокапрадукцыйнай тэхнікай пераважна айчыннай вытворчасці.

– Падводзячы вынік, хочацца ўзгадаць словы беларускага лідара аб тым, што мы змаглі зрабіць нашу краіну не толькі суверэннай, але эканамічна незалежнай, што істотна складаней. Мы захавалі і памножылі грамадскую ўласнасць. Наша эканоміка развіваецца не з-за чыіхсьці падачак, а за кошт уласнай працы.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Президент  #Выборы

Похожие публикации