Сустракаюць па адзенні

Доўгія гады я разважаў над вядомай прыказкай: сустракаюць па адзенні, а праводзяць па розуме.

І вось да якіх высноваў прыйшоў.

У 21 стагоддзі ўсё кардынальна змянілася. Напэўна, гэта моцнае жаданне вылучыцца ў калектыве, у натоўпе. Дзяўчаты і хлопцы фарбуюць валасы ў чырвоныя, блакітныя, зялёныя, аранжавыя і іншыя колеры. Чамусьці ходзяць узімку ў летніх туфлях і кароткіх шкарпэтках. Вуліцы апанавалі людзі ў джынсах з дзіркамі. У жанчын пазногці ўсіх колераў. “Чума” ў выглядзе смартфонаў усё набірае абароты. Людзі перасталі чытаць добрыя кнігі. Многія перасталі інтэлектуальна развівацца.

Што тычыцца адзення, то яно шмат у чым адлюстроўвае грамадскае становішча. Мне, напрыклад, не падабаецца, калі ў чалавека бруднае адзенне, калі не па памеры або зусім не падыходзіць, або калі жанчына апранута ў штаны.

Так, не ўсе могуць дазволіць сабе купіць дарагое брэндавае адзенне, некаторым проста цяжка падабраць касцюм на сваю нестандартную фігуру. Кожны ўсё-такі выбірае сам, як яму апранацца. Але нельга забываць, што імідж – гэта не толькі касцюм, гэта і манера трымаць сябе, і жэсты, і ўменне весці гутарку, гаварыць прыгожа, лагічна, правільна, а не ўжываць нецэнзурныя выразы і словы-паразіты. Але заўсёды трэба памятаць, што розум, веды, глыбокі ўнутраны свет не менш важныя, хоць яны “не чытаюцца” на першай хвіліне знаёмства.

Бывае і так, што многія часта аўтаматычна прыпісваюць прывабнаму чалавеку якасці, якіх у яго зусім няма: лічаць яго больш разумным, інтэлігентным, цікавым, чым таго, чыя знешнасць не такая выразная. І ўсё ж рана ці позна ў працэсе стасункаў унутраны свет выходзіць на першы план. За прыгожай карцінкай фасада ніколі не схаваеш пустэчу, недалёкасць і сквапны характар.

Канстанцін КАРНЯЛЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

5 минут ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

11 минут ago

Ирина Журская. Жена спасателя – надежный тыл героя

В рамках областного проекта «Женское лицо спасательного ведомства», инициированного первичной организацией Гродненского областного управления МЧС…

3 часа ago

В Беларуси намолотили более 4,6 млн тонн зерна

В Беларуси намолотили более 4,6 млн т зерна, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского хозяйства…

3 часа ago

Рейд со СМИ. Выходные под контролем: дятловские спасатели усилили профилактическую работу на водоемах района

С наступлением жарких выходных многие жители и гости района устремились к водоемам, чтобы спастись от…

3 часа ago

ПРО:Безопасность. Нужно ли отключать мобильный телефон во время сильной грозы?

Во время сильной грозы отключать мобильный телефон полностью не требуется – современные смартфоны безопасны для…

4 часа ago