Работа паштальёна мяне прыцягвае

Важнае Грамадства

Паштальён Дзятлаўскага ўчастка паштовай сувязі Наталля Жых падзялілася сваімі ўражаннямі ад працы:

– Я працую паштальёнам ужо 4 гады. Абслугоўваю па некалькі вёсак у Вензавецкім, Казлоўшчынскім і Войневіцкім сельсаветах. Жыхары вёсак заўсёды дабрадушна, радасна і з асаблівай гасціннасцю сустракаюць мяне, дапамагаюць у рашэнні розных пытанняў. Я таксама стараюся дапамагчы кожнаму – асабліва пажылым – яны больш за ўсіх маюць у гэтым патрэбу. Менавіта таму работа паштальёна мяне прыцягвае, бо гэта работа з людзьмі, а кожны чалавек – цэлы свет.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup