Дзятлаўшчына актыўна падтрымала мерапремствы рэспубліканскага суботніка. Старшыня і працоўны калектыў Дзятлаўскага райвыканкама паўдзельнічалі ў пасадцы лесу.
Фронт работы суботніка – дваццаты квартал Казлоўшчынскага лясніцтва, дзе на плошчы паўтара гектара ўдзельнікі суботніка высаджвалі сасну і бярозу. Перад пачаткам працы – абавязковы ўводны інструктаж па пасадцы лесу і тэхніцы бяспекі ад ляснічага Казлоўшчынскага лясніцтва Аляксея Дубовіка – і ўсе выйшлі на пазіцыі. “Узброіўшыся” мячом Колесава і кошыкамі з саджанцамі, супрацоўнікі адміністрацыі раёна асвоілі яшчэ адну новую карысную справу. Да іх далучыліся работнікі Казлоўшчынскага лясніцтва і кіраўніцтва Дзятлаўскага лясгаса.
На працоўнай перадавой побач са сваімі калегамі – старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі:
– Супрацоўнікі Дзятлаўскага райвыканкама, як і ўсе дзятлаўчане, актыўна ўдзельнічаюць у рэспубліканскім суботніку. Сёлета мы не паспелі прыняць удзел у “Тыдні лесу”, таму звязаліся з кіраўніцтвам Дзятлаўскага лясгаса, каб падтрымаць акцыю постфактум. Сённяшняе мерыпрыемства адметнае, бо лес садзіцца на дзесяцігоддзі. Такім чынам кожны з нас мае магчымасць пакінуць свой след на дзятлаўскай зямлі.
Па словах Андрэя Уладзіміравіча, ён трэці раз удзельнічае ў пасадцы лесу, таму ведае тэхналогію. Акрамя таго, на роднай Смаргоншчыне яму даводзілася ў час суботніка выконваць работы на будоўлі, у сельскай гаспадарцы, добраўпарадкаванні. Па яго словах, можна правесці суботнік і на сваіх працоўных месцах. Аднак кожны хоча быць карысным свайму рэгіёну ў розных сверах дзейнаці.
– Фінансавыя сродкі, заробленыя на рэспубліканскім суботніку, будуць акумуляваны ў раённым бюджэце і размеркаваны на сацыяльныя патрэбы раёна – падтрыманне працы ўстановаў аховы здароўя, развіццё адукацыі раёна і добраўпарадкаванне. Такім чынам, кожны дзятлаўчанін зробіць важкі ўклад у развіццё нашага рэгіёна.
Старшыня раённага савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі – таксама не навічок у пасадцы лесу. Па яго словах, фізічная праца на свежым паветры – справа добрая, але такая парктыка павінна быць рэгулярнай:
– Уся наша краіна сёння выйшла працаваць на рэспубліканскі суботнік. Супрацоўнікі райвыканкама таксама паказваюць добры прыклад землякам. Працаваць разам усім калектывам карысна. Гэта і згуртаванне, і ўзаемная падтрымка, якая потым станоўча адлюструецца і на справах паўсядзённых.
У перадавіках суботніка – работнікі Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Яно і не дзіва: Дзмітрый Балькоўскі і яго калега Андрэй Лявончык – пастаянныя ўдзельнікі мерапрыемтсваў па пасадцы лесу. Іх дрэвы растуць у лясах Гезгалаўскага, Казлоўшчынскага, Вензавецкага лясніцтваў.
Увесь пасадачны матэрыял, высаджаны на суботніку, быў выгадаваны ў цяпліцах Казлоўшчынскага лясніцтва: з участка ў 20 сотак атрымалі каля 140 тысяч саджанцаў сасны на патрэбы свайго і іншых лясніцтваў раёна. Усяго ў Дзятлаўскім лясгасе было выгадавана сёлета больш за 500 тысяч саджанцаў сасны і больш за 100 тысяч – дуба, у планах на наступны год – падрыхтаваць іх не менш за мільён.
Суботнік у Казлоўшчынскім лясніцтве стаў лагічным працягам “Тыдня лесу” і фінальным мерапрыемствам па лесапасадцы ў гэтым годзе. Сёлета на Дзятлаўшчыне было пасаджана 300 гектараў змешанага лесу. Акрамя таго, да рэспубліканскага суботніка і ў межах месячніка па навядзенні парадку на зямлі, працоўныя калектывы Дзятлаўшчыны прынялі ўдзел у навядзенні парадку на тэрыторыі раёна, добраўпарадкаванні помнікаў героям Вялікай Айчыннай вайны і месцаў масавага пахавання савецкіх салдат і мірнага насельніцтва, загінулых у ваенны час.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup