Супрацоўніцтва рэгіёнаў, аб’яднанне моладзі і саюз жанчын. Качанава аб ключавых выніках візіту ў КНР

З 27 па 30 мая адбыўся афіцыйны візіт дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Кітайскую Народную Рэспубліку.

Візіт ажыццяўляўся па запрашэнні старшыні Пастаяннага камітэта Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжаа Лэцзі і праходзіў у мэтах выканання даручэнняў Прэзідэнта па ўмацаванні палітычнага ўзаемадаверу і практычнага супрацоўніцтва ў інтарэсах дынамічнага, здаровага і ўстойлівага развіцця двухбаковых адносін. Беларускую дэлегацыю ўзначаліла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава. Па сваім парадку дня візіт быў даволі насычаным і вялікім. Адбыўся шэраг сустрэч высокага ўзроўню. Асноўная мэта — умацаванне двухбаковага ўзаемадзеяння Беларусі і КНР. А патэнцыял у нашых краін далёка не вычарпаны.

Вызначаны новыя кропкі росту ў супрацоўніцтве Беларусі і Кітая

«Адбыліся сустрэчы з намеснікам старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Хань Чжэнам, старшынёй Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў Чжаа Лэцзі, старшынёй Усекітайскай федэрацыі жанчын Шэнь Іцынь, прайшло першае пасяджэнне Камітэта высокага ўзроўню, створанага на аснове падпісанага ў 2023 годзе Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін. Першае пасяджэнне камітэта з’яўляецца важнай вяхой у гісторыі беларуска-кітайскага парламентарызму. Мы надаём вялікае значэнне той ролі, якую Камітэт высокага ўзроўню можа адыгрываць у справе ўмацавання міждзяржаўнага і міжпарламенцкага дыялогу, садзейнічання эфектыўнай рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых бакамі на вышэйшым і высокім узроўнях», — расказала Наталля Качанава.

Паводле слоў спікера, у ходзе сустрэч бакі абмеркавалі напрамкі супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем абсалютна ва ўсіх сферах. «Гэта пытанні заканадаўчай базы, сумеснага ўдзелу ў міжнародных арганізацыях і адстойвання інтарэсаў дзвюх краін на міжнароднай арэне, сацыяльна-эканамічнага развіцця, гуманітарнай сферы — адукацыі, аховы здароўя, культуры, захавання нацыянальных традыцый і патрыятычнага выхавання маладога пакалення. Спектр абмяркоўваемых тэм быў шырокі, але гэта заканамерна, таму што нас звязвае з Вялікім Кітаем даўняя дружба. Больш за тры дзесяцігоддзі мы развіваем нашы цесныя ўзаемаадносіны ва ўсіх галінах. І самае галоўнае, што мы ментальна блізкія, у нас падобныя падыходы ва ўнутранай і знешняй палітыцы», — адзначыла Наталля Качанава.

У дзвюх краін ёсць абсалютнае разуменне таго, што мы сапраўды стратэгічныя партнёры і павінны супрацоўнічаць вельмі эфектыўна. І да гэтай работы павінны актыўней падключацца рэгіёны. «На сённяшні дзень падпісана больш за 100 пагадненняў паміж правінцыямі Кітая і абласцямі і гарадамі Беларусі, але ж гэта яшчэ не мяжа. І тут акцэнт быў зроблены на тым, што ў рэгіянальным супрацоўніцтве павінны актыўней працаваць кіраўнікі мясцовай вертыкалі, прадпрыемстваў, арганізацый, кіраўнікі міністэрстваў, ведамстваў», — сказала старшыня Савета Рэспублікі.

Аб дасягнутых дамоўленасцях і агучаных ініцыятывах

«Сёння важную геапалітычную ролю адыгрываюць рэгіянальныя і міжнародныя арганізацыі, такія як Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, БРІКС, Нарада па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі, Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы. У 2025 годзе Кітай будзе старшынстваваць у ШАС. У сувязі з гэтым мы выказалі гатоўнасць падтрымаць магчымыя ініцыятывы кітайскага боку, у тым ліку па пашырэнні стварэння парламенцкага вымярэння ў арганізацыі. Спадзяёмся на падтрымку кітайскага боку на шляху руху Беларусі да поўнафарматнага членства ў БРІКС, — расказала спікер. — Беларуская дэлегацыя плануе прыняць удзел у Парламенцкім форуме БРІКС, які пройдзе ў Санкт-Пецярбургу ў ліпені гэтага года. Намі было прапанавана правесці на палях гэтага мерапрыемства сустрэчу парламентарыяў Беларусі і Кітая».

Беларусь цалкам падтрымлівае ключавыя ініцыятывы Кітая. Ужо сёння ў рамках ініцыятывы «Пояс і Шлях» паспяхова функцыянуе ўзорны і знакавы праект — індустрыяльны парк «Вялікі камень». Беларусь і далей гатова да актыўнага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.

«Адным з ключавых напрамкаў супрацоўніцтва з Кітаем лічым сферу лёгкай прамысловасці. Мы зацікаўлены ў закупцы абсталявання, неабходнага для вытворчасці тавараў лёгкай прамысловасці. У сваю чаргу, Беларусь гатова павялічыць пастаўкі ў Кітай сыравіны, напрыклад, кароткага льновалакна і мяса індычкі, — дапоўніла старшыня Савета Рэспублікі. — Беларуска-кітайскае супрацоўніцтва ў сферы аховы здароўя развіваецца актыўна і ахоплівае розныя галіны. У той жа час ёсць пытанні, па якіх мы прасілі садзейнічання кітайскага боку, у прыватнасці, у рэалізацыі Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і кампаніяй «Джыфей» па лакалізацыі вытворчасці вакцын у нашай краіне; у вырашэнні пытання аб фінансаванні праекта па будаўніцтве «пад ключ» аперацыйна-рэанімацыйнага корпуса ў Смалявічах. Акрамя таго, беларускі бок зацікаўлены ў прадастаўленні кітайскіх вакцын у мэтах прафілактыкі шэрага захворванняў».

З ліпеня 2024 года Кітай будзе старшынстваваць у ШАС. У сувязі з гэтым Беларусь пацвердзіла кітайскаму боку прапанову Міністэрства адукацыі Беларусі правесці наступную нараду міністраў адукацыі дзяржаў — удзельнікаў ШАС у Беларусі. У мэтах заахвочвання актыўнага ўзаемадзеяння паміж маладзёжнымі арганізацыямі Беларусі і Кітая прапанавана арганізаваць беларуска-кітайскі маладзёжны турыстычны злёт.

«Супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнай палітыкі — яшчэ адзін прыярытэт у сумеснай рабоце, ад вынікаў якой у многім залежыць дабрабыт і ўстойлівае развіццё нашых дзяржаў», — сказала Наталля Качанава.

Форум рэгіёнаў Беларусі і Кітая: пытанне — у актыўнай прапрацоўцы

«Гэта нават не ініцыятыва сённяшняга дня — аб гэтым гаварыў наш Прэзідэнт, такая задача ім была пастаўлена. Мы яшчэ раз гэта агучылі і пацвердзілі гатоўнасць правядзення такога форуму з КНР. І ўжо з сённяшняга дня пачынаем прапрацоўваць гэта пытанне. Думаю, што ў бліжэйшы час мы падрыхтуем прапановы для кітайскага боку для таго, каб абмеркаваць фармат правядзення гэтага форуму. Мне бачыцца гэта добрай формай супрацоўніцтва: калі ў больш канцэнтраваным выглядзе мы бачым патэнцыял нашых краін, а на пляцоўках форуму падпісваецца даволі шмат кантрактаў і пагадненняў, якія ў далейшым рэалізуюцца для супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі», — адзначыла спікер.

Форумы рэгіёнаў — гэта вельмі перспектыўны напрамак, падкрэсліла Наталля Качанава. «І мясцовыя органы ўлады даволі паспяхова працуюць у гэтым напрамку, — канстатавала Наталля Качанава. — Мы ганарымся супрацоўніцтвам з вялікім Кітаем. Гэта вялікая краіна, на мой погляд, унікальная тым, што яны захоўваюць свае традыцыі, жывуць па сваіх законах, развіваюцца на карысць свайго народа. А самае галоўнае — умеюць сябраваць з тымі, хто таксама развіваецца, робячы ўсё для сваёй краіны і свайго народа».

Зрабіць свет лепшым. Жанчыны Беларусі і Кітая аб’ядноўваюцца

Яшчэ адна ініцыятыва, агучаная Наталляй Качанавай у Пекіне — стварэнне Саюза жанчын Беларусі і Кітая. І кітайскі бок яе таксама падтрымаў. «Мы пры сустрэчы са старшынёй Усекітайскай федэрацыі жанчын Шэнь Іцынь абмяркоўвалі пытанні нашага далейшага супрацоўніцтва. Я запрасіла яе ў Беларусь для таго, каб мы намецілі далейшыя шляхі ўзаемадзеяння ў плане рэалізацыі падпісанага ў 2022 годзе Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Беларускім саюзам жанчын і Усекітайскай федэрацыяй жанчын. Але быў яшчэ шэраг прапанаваных намі ініцыятыў — стварэнне Савета жанчын пад кіраўніцтвам старшынь Савета Рэспублікі і Усекітайскай федэрацыі жанчын, з мэтай кантролю і пашырэння тых ініцыятыў і задач, якія пастаўлены кіраўнікамі нашых краін — у частцы жаночага парадку дня, супрацоўніцтва па лініі моладзі, захавання сямейных каштоўнасцей», — адзначыла Наталля Качанава.

Паводле слоў спікера, такі савет будзе створаны для таго, каб пашыраць жаночы парадак дня ў далейшым на ўсіх міжнародных пляцоўках. «Каб мы разам працавалі ў гэтым напрамку. Таму што я ўбачыла абсалютнае падабенства нашых краін перш за ўсё ва ўнутранай палітыцы. Там таксама ў аснове дзяржаўнай палітыкі — людзі і павышэнне іх дабрабыту. Такая ж палітыка праводзіцца і ў нашай краіне: павышэнне дабрабыту нашых грамадзян — прыярытэт унутранай палітыкі. Падобныя мы і ў знешняй палітыцы: міралюбнасць, добрасуседства, неўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых дзяржаў, суверэнітэт і незалежнасць — усё гэта ў прыярытэце і ў Кітая, і ў Беларусі. Жанчыны аб’ядноўваюцца ў імкненні зрабіць свет лепшым, а самае галоўнае — бяспечным і мірным», — падкрэсліла старшыня Савета Рэспублікі.

БелТА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

“Зецельскі фэст” – тэрыторыя шчасця

30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…

52 минуты ago

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

3 часа ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

8 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

23 часа ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

23 часа ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

24 часа ago