Напэўна, не знойдзеш лепшай рэчы-візітоўкі для краіны, чым вопратка. Не кожны замежны госць дабярэцца да прыгожых мясцін, музеяў ці нават сувенірных лавак. А хіба ж ён не кіне вока на нашых модніц, апранутых у нешта асаблівае? Сэлфі з прыгажунямі ў вышыванках, якія б замежнікі выкладалі ў сацыяльнах сетках, былі б добрай рэкламай Беларусі. Тым больш што беларускі арнамент — асаблівая старажытная шыфроўка, пасланне. Раней майстрыхі пры дапамозе яго расказвалі пра свае мары і лёс, прасілі аб дабрабыце і каханні. Людзі нават верылі, што вытканыя сімвалы могуць засцерагаць ад нягод ці прыносіць шчасце. І чаму б такую «фішку», якая нічым не горшая за кітайскія іерогліфы, нам не выкарыстоўваць для сваёй ідэнтыфікацыі. Ды і спадніцы нашых прабабуль былі з сакрэтам: па ўзорах на іх людзі маглі адрозніваць, з якіх вёсак паходзяць уладальніцы. Не, мы не заклікаем усіх адразу ўлазіць у нацыянальныя строі. А вось паказаць, што беларускія касцюмы могуць быць цікавымі, моднымі, стыльнымі, усё ж паспрабуем.
Маладога дызайнера Надзею Кузняцову якраз нацыянальны касцюм натхніў на стварэнне новай калекцыі. Дзяўчына спрабуе прадставіць беларускае адзенне такім, якім бы яно выдатна ўпісвалася ў сучаснае жыццё.
— Беларуская вопратка сёння — гэта не гістарычная рэканструкцыя, а хутчэй інтэрпрэтацыя, пошук таго, як яна магла б выглядаць у нашы дні, — дзеліцца дызайнер. — Каб зацікавіць моладзь, я вырашыла выкарыстаць стылізацыю. Хачу паказаць, што такое адзенне можна насіць з сучаснымі сумкамі, хадзіць у ім на вучобу, нават спалучаць з кедамі. Крой сучасных строяў ад традыцыйнага розніцца разнастайнасцю формаў і канструктыўных ліній, рашэннем тэхнікі апрацоўкі швоў, пакроем рукава. Сукенкі і спадніцы я аздобіла кішэнямі.
Хачу паказаць беларускі касцюм у нетрадыцыйных для яго колерах, адысці ад стандартнага чырвона-белага. Так, у маёй калекцыі будуць карычневыя і малочныя таны. Некалькі камплектаў я рашыла паспрабаваць падаць у кантрасным спалучэнні аранжавага і блакітнага, гэта як сонца і неба. Так, прырода — крыніца майго натхнення. А зараз вясна, з ёй быццам і людзі абуджаюцца, хочацца чараваць, дзяліцца ідэямі.
Алена ДЗЯДЗЮЛЯ
Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…