1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, футбалісты ФСК “Дзятлава” зрабілі выдатны падарунак юным балельшчыкам і іх бацькам: у хатнім матчы перамаглі каманду ФСК “Астравец” з лікам 5 : 0.

Матч 6-га тура занальнага этапа чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе адбыўся ў Дзятлаве на стадыёне “Колас”.

Ужо на першых хвілінах вызначыўся Павел Ляцяга, зрабіўшы лік матчу 1 : 0 на карысць дзятлаўчан. З такімі лічбамі на табло каманды адправіліся на перапынак. У другім тайме нашы футбалісты забілі ў вароты гасцей яшчэ чатыры мячы, пры гэтым не прапусціўшы ніводнага. Два галы на рахунку Аляксандра Сакуты, па адным – у Паўла Геруса і Антона Агурцова.

У наступным туры чэмпіянату Гродзенскай вобласці па футболе 9 чэрвеня ФСК “Дзятлава” сустрэнецца на выездзе з лідарам групы “Захад” – ФСК “Смаргонь”.  Жадаем удачы нашым футбалістам!

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации