Судовая экспертыза дапаможа ўстанавіць ісціну

У практыцы судовых экспертаў, у тым ліку і медэкспертаў, бывае шмат выпадкаў, цікавых для вузкага кола спецыялістаў і павучальных для  абывацеля.

Па большасці крымінальных справаў, грамадзянскіх, гаспадарчых спрэчках, а таксама пры атрыманні цялесных пашкоджанняў устанавіць ісціну магчыма толькі пасля вердыкту эксперта.

Да прыкладу, менавіта экперты дапамагаюць вывесці на чыстую ваду зламыснікаў, якія ўчыняюць крымінальныя дзеянні і часам нават спрабуюць скінуць віну на кагосьці іншага. На Слонімшчыне і Дзятлаўшчыне судова-медыцынскія экспертызы выконвае начальнік сектара судова-медыцынскіх экспертызаў Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертызаў Валянцін Міхайлавіч Скрыпко. Ён расказаў пра спецыфіку працы судмедэкспертаў, пра тое, па якія паслугі да іх можна звяртацца насельніцтву.

Заключэнне эксперта – вельмі важная крыніца доказу. З улікам яе, да прыкладу, следчы прымае рашэнне прад’яўляць грамадзяніну абвінавачванне ці не, а суддзя прызнае чалавека вінаватым ці апраўдвае.

Дарэчы, любы жадаючы можа прайсці медыцынскую экспертызу фізічнай асобы, не звяртаючыся ў праваахоўныя органы. У час  правядзення экспертызы вызначаецца наяўнасць, характар і механізм атрымання цялесных пашкоджанняў, якія нанеслі чалавеку.  Пасля правядзення гэтай  працэдуры грамадзянін атрымлівае арыгінал  заключэння экспертызы, у якім адлюстроўваюцца кароткія  абставіны справы, даследчая частка і высновы. Такі дакумент чалавек захоўвае ў  сябе і можа прад’явіць у любы праваахоўны орган Рэспублікі Беларусь без абмежавання тэрміну даўнасці.

Любы жадаючы, каму неабходна дапамога судова-медыцынскага эксперта на тэрыторыі Слонімскага і Дятлаўскага раёнаў, можа звярнуцца ў сектар судова-медыцынскіх экспертызаў на адрас: г. Слонім, вуліца Зялёная, 14. Графік работы: панядзелак – пятніца з 9 да 18 гадзін. Тэлефон для даведак 8-01563-2-79-02.

Валянцін СКРЫПКО,
начальнік аддзела медыцынскіх судовых экспертыз Слонімскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Лето — время укрепить здоровье лесными дарами

Лесные ягоды — это природный источник витаминов, антиоксидантов и дубильных веществ. Они укрепляют иммунитет, защищают…

36 минут ago

Служба в Дятловском отделе Департамента охраны Министерства внутренних дел — выбор тех, кто думает о будущем

Сегодня стабильность — это не абстрактное слово, а конкретные условия жизни. Служба в органах внутренних…

3 часа ago

Водные игры небезопасны

Водные игры в необорудованных и несанкционированных местах крайне опасны. Непроверенное дно, скрытые коряги, водовороты и…

4 часа ago

Прыём грамадзян

16 ліпеня з 14.30 да 16.30 у будынку Казлоўшчынскага сельвыканкама выязны прыём грамадзян правядзе начальнік…

4 часа ago

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

18 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

19 часов ago