Студатрады да работы гатовыя

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Дзмітрыя Баравіка прайшло пасяджэнне штаба па каардынацыі і кантролі за дзейнасцю студэнцкіх атрадаў з семінарам-вучобай.

Удзел у сустрэчы прынялі члены раённага штаба, кіраўнікі арганізацый, якія будуць прымаць студатрады, іх намеснікі па ідэалагічнай рабоце, спецыялісты па кадрах і ахове працы.

– Мы арганізоўваем студэнцкія атрады сумесна з установамі адукацыі і тымі арганізацыямі, якія прымаюць на работу юнакоў і дзяўчат. У мінулым годзе было арганізавана 13 атрадаў, у іх працаўладкавалі 188 чалавек. Сёлетні план – 196 чалавек. Яны будуць працаваць у тых жа арганізацыях, што і летась, а таксама ў санаторыі “Радон”. Большасць з іх непаўналетнія, і гэта вялікая адказнасць, – адзначыла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.  –  Студатрады пачынаюць працаваць з сакавіка, а скончаць – у лістападзе. Ужо з лютага праводзім акцыю “Выбіраем студатрад”, у рамках якой ва ўстановах адукацыі непаўналетніх інфармуюць аб магчымасці ўдзелу ў студатрадаўскім руху. Першыя 20 чалавек будуць працаваць у жыллёва-камунальнай гаспадарцы на вясновых канікулах.

Кацярына Уладзіміраўна падзякавала арганізацыям і ўстановам адукацыі за тое, што ідуць на кантакт, ніколі не адмаўляюць, і выказала спадзяванне, што 2025 год таксама будзе плённым на супрацоўніцтва.

Як прымаць на работу студатрадаўцаў, наймальнікам нагадала намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Дорда, патлумачыла, як заключаюцца і чым адрозніваюцца працоўныя і грамадзянска-прававыя дагаворы, як вядуцца працоўныя кніжкі, захоўваюцца нормы рабочага часу для непаўналетніх.

На патрабаваннях да аховы працы пры рабоце студэнцкіх атрадаў, правядзенні інструктажоў з маладымі работнікамі і найбольш тыповых парушэннях наймальнікаў спыніліся галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Латушка і галоўны спецыяліст сектара механізацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Камароў.

Аб парадку налічэння заробку студатрадаўцам і выкарыстанні грашовых сродкаў на развіццё дзейнасці студэнцкіх атрадаў, а таксама якія формы справаздачнасці неабходна прадаставіць у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва, расказалі галоўны бухгалтар раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталля Маркава і старшы інспектар раённага сектара Гродзенскага абласнога ўпраўлення ФСАН Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Вольга Кардаш.

– Мы павінны стварыць бяспечныя і спрыяльныя ўмовы, каб кожны малады чалавек, які жадае стаць студатрадаўцам і папрацаваць у той арганізацыі, якую выбраў, змог гэта рэалізаваць, правесці свой вольны час цікава і з карысцю, – дадаў Дзмітрый Баравік.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#молодежь

administrator

Recent Posts

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

13 часов ago

Ведае ўчастковы. Не парушайце спакой суседзяў

Пытанне: летам у дварэ нашага шматпавярховага дома часта збіраюцца шумныя кампаніі, якія ўжываюць спіртныя напоі,…

13 часов ago

В Слонимском районе задержали иностранца за дачу взятки сотрудникам ГАИ

В Слонимском районе задержали 38-летнего гражданина другой страны, который пытался дать взятку сотрудникам милиции, сообщает…

13 часов ago

Маладая падмога

Стала добрай традыцыяй, што на збожжасушыльных комплексах, акрамя вопытных работнікаў, у сезон працуе моладзь. Да…

13 часов ago

У камандзе з бацькам

Пакуль на перадавой жніва механізатары і аграномы прадаўжаюць бітву за ўраджай, тылы надзейна прыкрываюць работнікі…

14 часов ago

Жатва на Гродненщине: намолочено почти 300 тысяч тонн зерна

В районах области продолжается массовая уборка зерновых и зернобобовых культур (без кукурузы, гречихи и проса).…

15 часов ago