У Беларусі распрацоўваецца стратэгія «Навука і тэхналогіі: 2018-2040». Праект дакумента быў разгледжаны на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў пад старшынствам прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова.
Праект стратэгіі распрацаваны пры падрыхтоўцы да правядзення II з’езда вучоных Беларусі. Яе распрацоўка стане адным з ключавых мерапрыемстваў Года навукі.
Паводле задумы Нацыянальнай акадэміі навук, стратэгія павінна стаць дакументам, які вызначыць асноўныя прыярытэты навукова-тэхналагічнага развіцця Беларусі на доўгатэрміновую перспектыву. Вынікі рэалізацыі стратэгіі павінны быць дасягнуты з дапамогай прапанаваных у ёй інструментаў стымулявання навукова-тэхналагічнага развіцця, удасканалення дзяржаўнага кіравання навуковай сферай пры адпаведным фінансавым забеспячэнні. Пры распрацоўцы праекта стратэгіі Нацыянальнай акадэміі навук улічаны заўвагі і прапановы, што паступілі ад Савета Рэспублікі, Адміністрацыі Прэзідэнта, органаў дзяржаўнага кіравання, а таксама ўстановаў і арганізацый акадэмічнай, галіновай навукі і ВНУ.
Стратэгія «Навука і тэхналогіі: 2018-2040» будзе базавым дакументам для распрацоўкі праграм па навукова-тэхнічным развіцці, прагнозных дакументаў на сярэдне- і доўгатэрміновую перспектыву. Як растлумачыў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, такія стратэгіі ёсць у многіх краінах. Пры падрыхтоўцы праекта дакумента «Навука і тэхналогіі: 2018-2040» Нацыянальная акадэмія навук вывучыла і абагульніла лепшы сусветны вопыт. Ён звярнуў увагу, што навука развіваецца хуткімі тэмпамі, з’яўляюцца новыя распрацоўкі ў сферы IT, штучнага інтэлекту, робататэхнікі. «Вядома, наша краіна не павінна ў гэтым плане адставаць. У нас ёсць добры патэнцыял, высокакваліфікаваныя кадры для развіцця навукі», — падкрэсліў Уладзімір Гусакоў. У стратэгіі прапануецца абазначыць мерапрыемствы для трох этапаў — 2018-2020, 2020-2030, 2030-2040 гады. У дакуменце будуць прапісаны арыенціры і індыкатары развіцця для кожнага з іх. Плануецца, што фінансаванне навукі будзе павялічвацца. Адным з важных мерапрыемстваў стане падрыхтоўка да новай прамысловай рэвалюцыі або, як яе яшчэ называюць, «Індустрыі 4.0». Яна грунтуецца на інфарматызацыі і лачбавай эканоміцы, аднак пры ўкараненні новых тэхналогій трэба будзе ўлічыць спецыфіку беларускай вытворчасці, а таксама яе спецыялізацыю.
БелТА
У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…
У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…
За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…
Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…
Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga